Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Манету часоў ранняга хрысціянства знайшлі ў Ерузалеме
14.09.2016 12:34

Ізраільскія і амерыканскія археолагі выявілі на гары Сіён аўрэй – унікальную залатую манету часоў імператара Нерона, якая магла належаць аднаму з іўдзейскіх святароў, чый дом быў разбураны падчас рымскіх пагромаў. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўніверсітэта Паўночнай Караліны ў Шарлоце.

Адноўлена 14.09.2016 14:22
Падрабязней...
 
У Ватыкане алічбавалі больш за 8 тысяч магнітных лентаў з прамовамі Рымскіх Папаў
28.03.2014 13:17

Генеральны дырэктар радыё «Ватыкан» a. Фэдэрыко Ламбардзі паведаміў аб завяршэнні працяглай і карпатлівай працы над рэалізацыяй ініцыятывы «Голас Папаў». У студыях цэнтральнага офіса радыёстанцыі былі пераведзены ў лічбавы фармат больш за 8 тысяч магнітных стужак, якія змяшчаюць аўдыёзапісы з публічнымі выступамі Рымскіх Папаў, пачынаючы з першага аўдыёзапіса Пія XI, які ў 1931 годзе быў пры заснаванні радыё.

Адноўлена 28.03.2014 13:31
Падрабязней...
 
Рэкалекцыі для свецкіх членаў Аб’яднання Каталіцкага Апостальства прайшлі ў Баранавічах
21.02.2016 12:39

12-14 лютага ў доме айцоў вербістаў у Баранавічах адбыліся рэкалекцыі для супольнасці свецкіх членаў Аб’яднання Каталіцкага Апостальства.

Падрабязней...
 
Беларускія іерархі ўдзельнічалі ў семінары па тэме мас-медыя (+фота)
03.04.2014 16:15

З 31 cакавіка па 3 красавіка ў Еўрапейскім цэнтры камунікацыі і культуры ў Варшаве (Польшча), які ўзначальваюць айцы езуіты, адбыўся семінар на тэму, як паводзіць сябе з мас-медыя ў крызісных сітуацыях. На семінары, арганізаваным Канферэнцыяй Біскупаў ЗША і Еўрапейскім цэнтрам камунікацыі і культуры, Беларусь прадстаўлялі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня ККББ біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

Адноўлена 04.04.2014 11:24
Падрабязней...
 
Святы Айцец: наш адказ — гэта давер Богу
15.03.2016 08:20

Перад абліччам сучасных «цёмных далін» адзіным адказам з’яўляецца давер да Бога, які ніколі нас не пакідае, сказаў Папа Францішак 14 сакавіка падчас ранішняй святой Імшы ў Ватыкане. Папа спаслаўся на першае чытанне літургіі слова з кнігі прарока Даніэля (Дан 13, 41с-62), якое распавядае гісторыю Зузаны, ілжыва абвінавачанай двума старэйшынамі.

Адноўлена 15.03.2016 12:29
Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 871 872 873 874 875 876 877 878 879 880 Наступная > Апошняя >>

Старонка 877 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.