Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Бэнэдыкт XVI мае намер выявіць праўду аб здарэннях у Меджугор’і
05.03.2010 15:34

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI мае намер выявіць праўду пра аб’яўленні Маці Божай у Меджугор’і (Боснія і Герцагавіна). З гэтай прычыны Папа пастанавіў стварыць пры Кангрэгацыі Веравучэння спецыяльную камісію, якая будзе займацца даследаваннем справы. Аб гэтым паінфармавала турынскае выданне «La Stampa».

Адноўлена 05.03.2010 15:40
Падрабязней...
 
Адбылася сустрэча арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы ўрачыстасцяў у Будславе
26.03.2015 15:30

26 сакавіка ў курыі Мінскай-Магілёўскай архідыяцэзіі адбылася сустрэча арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы ўрачыстасцяў у Будславе. Сёлетні фэст у Будславе адбудзецца 3-4 ліпеня і пройдзе пад дэвізам «Марыя – прытулак грэшных».

Адноўлена 26.03.2015 16:03
Падрабязней...
 
«L’Osservatore Romano» аб фільме «Пяць год папы Бэнэдыкта XVI»
10.09.2010 13:17
У чарговым нумары штотыднёвіка Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» аналізуецца фільм Міхеля Мандліка «Пяць год папы Бэнэдыкта XVI. Уражанні з Рыма і падарожжаў», выпушчаны тэлебачаннем Баварыі і нядаўна прадстаўлены Святому Айцу. На думку аўтараў ватыканскага выдання, кінастужка не ўяўляе сабою нічога новага: як адзначаецца, «мы часта бачым Папу па тэлебачанні і, здаецца, усе бачылі яго адразу пасля абрання, падчас падарожжаў, цэлебрацый і канцэртаў».
Адноўлена 10.09.2010 13:19
Падрабязней...
 
У Чылі будуюць капліцу па праекце Антоніо Гаўдзі
04.03.2016 12:54

Хаця каталонскі архітэктар Антоніо Гаўдзі і Карнет памёр 90 гадоў таму, яго праекты ўсё яшчэ рэалізуюцца. У чылійскім горадзе Ранкагуа будзе ўзведзена капліца Маці Божай Анёльскай (Капілья-дэ-Нуэстра-Сеньёра-дэ-Лос-Анджэлес).

Адноўлена 04.03.2016 14:58
Падрабязней...
 
Дзень 7 чэрвеня стане ўспамінам благаслаўлёных францішканаў Міхала Тамашака і Збігнева Стшалкоўскага
04.03.2016 12:08

Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў прыняла рашэнне, што літургічны ўспамін першых польскіх місіянераў, благаслаўлёных мучанікаў аа. Міхала Тамашака і Збігнева Стшалкоўскага OFMConv, будзе адзначацца кожны год 7 чэрвеня.

Адноўлена 04.03.2016 12:51
Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 1101 1102 1103 1104 1105 1106 1107 1108 1109 1110 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1101 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.