Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Папскія цэлебрацыі]
Бэнэдыкт XVI наведаў Карпінето Рамано, дзе 200 год таму нарадзіўся Леў ХІІІ
2010-09-06 08:33:11

5 верасня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI склаў кароткі візіт у Карпінето Рамано (Італія), дзе 200 год таму нарадзіўся Джаакіна Печчы — будучы папа Леў ХІІІ. Падчас святой Імшы на плошчы Монці Лепіні з удзелам 5 тысяч мясцовых жыхароў Пантыфік адзначыў: «Ён быў мужам вялікай веры і глыбокай пабожнасці, што заўсёды з’яўляецца падставай усяго для кожнага хрысціяніна, не выключаючы і Папы».

 
Пантыфік узначаліў літургію для сваіх былых вучняў
2010-08-30 08:06:47
Раніцай 29 жніўня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліў у Кастэль Гандольфа святую Імшу для ўдзельнікаў семінару, арганізаванага «Кругам вучняў Ратцынгера ». У літургіі прынялі ўдзел тэолагі, дактаранты прафесара Ратцынгера. З гаміліяй да ўдзельнікаў літургіі звярнуўся Мітрапаліт Вены кардынал Крыстаф Шонбарн.
 
Святы Айцец маліўся за ахвяраў тэракту ва Угандзе
2010-07-15 08:16:22
Святы Айцец маліўся за забітых і параненых у нядзельных тэрактах у Кампалі (Уганда), а таксама за іх сем’і. Пра гэта паведаміў епіскапат Уганды, публікуючы ўласнае спачувальнае пасланне.
 
Святы Айцец уручыць палій 38 іерархам
2010-06-22 07:48:50
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліць святую Імшу ў базыліцы св. Пятра ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, Апосталаў. Як паведамляе Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, падчас літургіі, 29 чэрвеня 2010 г. Пантыфік уручыць паліі 38 прызначаным за апошнія дванаццаць месяцаў арцыбіскупам і мітрапалітам.
 
Святы Айцец аб значэнні крыжа ў жыцці хрысціяніна
2010-06-21 10:26:34
Аб значэнні крыжа ў жыцці хрысціяніна казаў Бэнэдыкт XVI у разважаннях перад малітвай «Анёл Панскі» 20 чэрвеня 2010 г. у Ватыкане. Пантыфік адзначыў, што «ў цяперашні час у свеце ёсць шмат хрысціянаў, якія, кіруючыся любоўю да Бога, кожны дзень бяруць крыж як штодзённых выпрабаванняў, так і крыж, які прыносіць варварства чалавека, што часам патрабуе найвышэйшай ахвяры».
 
Бэнэдыкт XVI узначаліць урачыстасці Божага Цела
2010-05-25 14:42:43

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліць 3 чэрвеня 2010 г. урачыстасці Божага Цела ў Рыме. Пантыфік будзе цэлебраваць святую Імшу перад базылікай святога Яна на Латэране, а затым вуліцамі горада пройдзе працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам да базылікі Санта Марыя Маджорэ.

 
Пантыфікат Бэнэдыкта ХVI у лічбах
2010-04-16 09:16:29

19 красавіка 2010 г. — пятая гадавіна Пантыфікату Святога Айца Бэнэдыкта ХVI. За гэты час Папа здзейсніў 13 замежных падарожжаў, падчас якіх наведаў 15 дзяржаў. 26 разоў Святы Айцец падарожнічаў па Італіі і наведаў 11 рымскіх парафій.

 
Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI адзначае дзень нараджэння
2010-04-16 09:16:29

16 красавіка 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI адзначае 83-ці дзень нараджэння. Кардынал Ёзаф Ратцынгер, які быў абраны на Святы Пасад 19 красавіка 2005 г. і ўзяў імя Бэнэдыкта ХVI, стаў 265-м намеснікам Пятра.

 
Святы Айцец цэлебраваў у Ватыкане Імшу Вячэры Пана
2010-04-02 09:12:20

1 красавіка 2010 г., у Вялікі чацвер, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI цэлебраваў Імшу Вячэры Пана ў ватыканскай базыліцы святога Яна на Латэране. Падчас літургіі Папа здзейсніў абрад абмыцця ног 12 святарам, тым самым наследуючы жэст Хрыста падчас Апошняй Вячэры. У гаміліі Пантыфік заклікаў паразважаць аб тым, ці жывём мы ў камуніі з Богам або толькі для сябе, аддаляючыся такім чынам ад веры.

 
Бэнэдыкт XVI узначаліў святую Імшу Хрызма ў ватыканскай базыліцы
2010-04-01 11:45:57

Разам з кардыналамі, арцыбіскупамі, біскупамі і 3 тысячамі святароў 1 красавіка 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI цэлебраваў ў ватыканскай базыліцы святога Пятра святую Імшу Хрызма, падчас якой адбылося аднаўленне святарскіх абяцанняў. У гаміліі Папа звярнуў увагу на сімволіку вады, хлеба, віна і алею — матэрыяльных элементаў сакрамэнтаў. Пантыфік заклікаў святароў быць людзьмі міру, а ўсіх хрысціян — аддана змагацца з несправядлівасцю, у тым ліку з забойствамі ненароджаных дзяцей.

 
Бэнэдыкт XVI цэлебраваў святую Імшу ў інтэнцыі Яна Паўла ІІ
2010-03-30 08:26:49

29 сакавіка 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI цэлебраваў у ватыканскай базыліцы святога Пятра Эўхарыстыю ў інтэнцыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ. З часу смерці Папы 2 красавіка гг. спаўняецца 5 год, аднак святая Імша ў яго інтэнцыі была перанесена на 29 сакавіка з прычыны таго, што дзень смерці Пантыфіка сёлета прыпадае на Вялікую пятніцу.

 
Папскія набажэнствы Вялікага тыдня і ўрачыстасці Вялікадня будуць транслявацца ў Інтэрнэце
2010-03-29 10:18:04

Усе набажэнствы і мерапрыемствы з удзелам Святога Айца Бэнэдыкта XVI будуць транслявацца ў прамым эфіры ў Інтэрнэце. Трансляцыя ў відэа- і аўдыёфармаце будзе весціся на сайце, створаным Папскай радай па сродках масавай камунікацыі.

 
Бэнэдыкт XVI падчас Імшы Пальмовай нядзелі: Езус вядзе нас да жыцця
2010-03-29 10:01:09

28 сакавіка 2010 г. у Апостальскай Сталіцы Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліў святую Імшу Пальмовай нядзелі і ўрачыстасць XXV Сусветнага дня моладзі. Падчас літургіі Пантыфік благаславіў галінкі, якія трымалі ў руках вернікі, і рушыў у адкрытым аўтамабілі ў працэсіі да алтара, усталяванага перад ватыканскай базылікай.

 
Абвешчаны расклад велікодных набажэнстваў пад кіраўніцтвам Святога Айца
2010-03-23 11:27:43

Апостальская Сталіца абвясціла расклад набажэнстваў, якія ўзначаліць Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у перыяд Вялікага тыдня і ва ўрачыстасць Вялікадня.

 
Ва ўспамін св. Агнешкі Пантыфік благаславіў ягнят
2010-01-22 10:09:56

Па традыцыі, у дзень успаміну святой Агнешкі, панны і мучаніцы, 21 студзеня 2010 г., у капэле Урбана VIII у Апостальскім палацы Святы Айцец Бэнэдыкт XVI благаславіў некалькі ягнят, з воўны якіх пасля будуць сатканы паліі.

 

Усяго 175 матэрыялаў адзначана цэтлікам Папскія цэлебрацыі.

<< Start < Previous 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Next > End >>
Page 9 Of 9
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.