27 чэрвеня ў 10.00 у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адбудзецца пасвячэнне новапрызначанага біскупа, якім стаў салезіянін кс. Аляксандр Яшэўскі. Папа Францішак прызначыў святара дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
ХХІ Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» пройдзе ў Магілёве 23-27 чэрвеня. Праграма ўжо зацверджана. У горадзе будзе працаваць тэматычная выстава-кірмаш, фотавернісаж і літаратурныя экспазіцыі.
27-28 чэрвеня ў Брэсце (парафія Узвышэння Святога Крыжа) пройдуць урачыстасці Маці Божай Берасцейскай, Маці-Выратавальніцы.
Парафіяльнае свята грэка-каталіцкай парафіі Святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Брэсце адбудзецца 27-28 чэрвеня. Святыя апосталы Пётр і Андрэй — апекуны хрысціянскага Захаду і Усходу.
Сёлетняя пакутная пілігрымка да Маці Божай Будслаўскай, якая вырушае ад мінскага Чырвонага касцёла, святкyе свой дзесяцігадовы юбілей.
Роварная пілігрымка «Віцебск-Будслаў» распачынаецца 30 чэрвеня. Колькасць пілігрымаў-роваршчыкаў дасягнула 20 чалавек.
1 ліпеня на ўрачыстасці ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай вырушыць з Мінска роварная пілігрымка.
З парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы вырушыць ХХ юбілейная пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. Выхад пілігрымкі - 1 ліпеня пасля святой Імшы ў 12.30.
Да ўрачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай упершыню адбудзецца пілігрымка Ліда–Будслаў. Пілігрымка пройдзе з 25 чэрвеня па 4 ліпеня і ўключае 240 км.
3 ліпеня на ўрачыстасці ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай вырушыць 5-я аўтамабільная пілігрымка Шарашова-Будслаў.
У гэтым годзе рух сужэнскай духоўнасці “Equipes Notre-Dame”, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства, арганізуе сямейную пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.
Прапануем вашай увазе спіс сёлетніх пешых пілігрымак у санктуарый Маці Божай Будслаўскай на ўрачыстасці, якія адбудуцца 3-4 ліпеня.
Сёлетнія марыйныя ўрачыстасці ў Будславе пройдуць 3-4 ліпеня. Дэвіз святаў — «Марыя — прытулак грэшных». Таксама ў гэтым годзе Касцёл у Беларусі адзначае 25-годдзе адраджэння пілігрымак да Маці Божай Будслаўскай.
5 ліпеня ў магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава адбудзецца ўрачыстая святая Імша на распачацце служэння біскупа Аляксандра Яшэўскага ў Магілёўскай частцы архідыяцэзіі.
6-10 ліпеня пройдзе XVII пешая пілігрымка Гродна–Тракелі. Сёлетні дэвіз пілігрымкі – “У дарозе навяртання да Марыі”.