З 16 па 30 кастрычніка ў касцёле св. Роха ў Мінску праходзіць свята для аматараў хрысціянскай музычнай культуры.
Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат на дні цішыні на тэму «Як чытаць Біблію». Дні цішыні пройдуць у Гудагаі, пачатак 30 кастрычніка каля 21.00.
Напрыканцы кастрычніка тры семінарысты з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прымуць дыяканскае пасвячэнне ў сваіх родных парафіях. Аб гэтым стала вядома падчас пастырскай сустрэчы духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 15 кастрычніка.
2 лістапада Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведае мемарыяльны комплекс «Трасцянец» і ўрочышча Курапаты, каб ад імя Каталіцкага Касцёла ўшанаваць памяць тых, хто страціў там жыццё.
Прапануем расклад набажэнстваў на могілках Мінска і Мінскага раёна з нагоды ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў.
5 лістапада ў магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава адбудзецца сумесная малітва за спачылае духавенства Магілёўшчыны. Пачатак у 12.00.
Магілёўскі дэканат
Прапануем расклад малітваў за памерлых у Аборку, Палачанах, Гарадзілаве (Беразінскае), Груздаве і Шыпулічах Маладзечанскага раёна.
У санктуарыі ў Вострай Браме ў Вільні перад успамінам Маці Божай Вастрабрамскай i пасля яго праходзяць Дні супольнай малітвы для вернікаў розных нацыянальнасцяў, у тым ліку беларусаў.
На базе Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску 17-20 лістапада пройдуць рэкалекцыі для святароў.
21 лістапада ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзеліць прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні выпускнікам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Пачатак святой Імшы ў 12 гадзін.
Парафія Св. Юды Тадэвуша ў Лучаі (Віцебская дыяцэзія) запрашае на сустрэчу моладзі «Андрэйкі». Сустрэча адбудзецца 21 лістапада ў Навасёлках.
Хрысціянскі кінаклуб «Рэха» ў межах цыклу «Цноты» запрашае на прагляд фільма рэжысёра Элія Казан «У порце».
З нагоды ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску накіроўваецца ў розныя куткі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Віцебскай і Пінскай дыяцэзій.
У межах пастаяннай святарскай фармацыі, зацверджанай у Гродзенскай дыяцэзіі на працягу 2015 года, адбудуцца наступныя фармацыйныя сустрэчы маладых святароў. Сустрэчы будуць праходзіць у Шчучыне, Тракелях і Навагрудку.