Прыняць удзел ва ўрачыстай пілігрымцы сем’яў да Юбілейнай святыні, якой з’яўляецца мінскі архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, 16 студзеня запрашаюцца ўсе сем’і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
З 1 снежня па 16 студзеня ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско (вул. Пляханава, 28) адбудзецца 5-ы юбілейны турнір па міні-футболе ў фармаце 4х4 «Кубак Дона Боско».
Айцы францішкане сардэчна запрашаюць на выступленне гурта «Laudans», якое адбудзецца 17 студзеня ў касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне. Адзін з самых распазнавальных каталіцкіх гуртоў Беларусі прадставіць канцэрт пасля святой Імшы на 12.30.
17 студзеня ў 17.00 у касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску адбудзецца святая Імша падзякі за свята Богаз’яўлення, а таксама малітва за служэнне Папы Францішка. Рыма-католікі і грэка-католікі будуць маліцца разам.
Курыя Гродзенскай дыяцэзіі з нагоды Года Божай Міласэрнасці запрашае ўсіх супрацоўнікаў санктуарыяў дыяцэзій Беларусі на Міждыяцэзіяльную сустрэчу супрацоўнікаў санктуарыяў, якая адбудзецца 19 студзеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у в. Тракелі Воранаўскага раёна.
У Беларусі пройдзе чарговы Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. Па традыцыі ў Каталіцкім Касцёле ён праводзіцца з 18 па 25 студзеня і сёлета будзе арганізаваны ў 49-ы раз.
24 студзеня ў 13-ы раз адбудзецца фестываль калядак і пастаралак «Gloria in Excelsis Deo» (Хвала на вышынях Богу) Іўеўскага дэканата. Фестываль пройдзе ў іўеўскім гарадскім Доме культуры.
У нядзелю 24 студзеня, ва ўспамін св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў і пісьменнікаў, у Гродне і Мінску будуць маліцца ў інтэнцыі ўсіх супрацоўнікаў СМІ. Запрашaюцца ўсе ахвотныя журналісты.
30 студзеня ў Баранавічах адбудзецца традыцыйны, ужо пяты па ліку, фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў».
Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» у рамках цыклу «Дэкалог» запрашае паглядзець першую частку кiнафiльма рэжысера Кшыштафа Кeсьлеўскага «Дэкалог».
31 студзеня ў мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранка) адбудзецца агульнабеларускае свята Дона Боско, на якое прыбудуць прадстаўнікі ўсіх салезіянскіх пляцовак у Беларусі.
Рух «Маці ў малітве» адзначае 15-годдзе сваёй дзейнасці ў Беларусі. З гэтай нагоды 29-31 студзеня ў Баранавічах у кляштары айцоў вербiстаў адбудзецца 5-я Беларуская канферэнцыя руху.
31 студзеня ў Доме культуры ў Сапоцкіне (Гродзенская дыяцэзія) адбудзецца дэканальны прагляд калядак і пастаралак. Вечар па традыцыі арганізуецца сапоцкінскай парафіяй Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і пройдзе ўжо ў 15-ы раз.
Хрысціянскі валанцёрскі Рух св. Мікалая запрашае да ўдзелу ў акцыі «Святы Мікалай ідзе да дзяцей». Згодна з ідэяй акцыі, кожны чалавек можа на нейкі час стаць святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома або з небагатай сям’і.
Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч сардэчна запрашае асобаў кансэкраванага жыцця на ўрачыстае заканчэнне Года кансэкраванага жыцця ў Гродзенскай дыяцэзіі, якое адбудзецца 1 лютага ў Гродне.