4 лютага адбудуцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да заканчэння Года кансэкраванага жыцця ў Беларусі. На іх у мінскі касцёл свв. Сымона і Алены і архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі запрашаюцца кансэкраваныя асобы, якія служаць па ўсёй Беларусі.
Рух «Сужэнскія сустрэчы» праводзіць рэкалекцыі-ўікэнды па аднаўленні і паглыбленні сужэнскай еднасці і любові. Бліжэйшы ўікэнд адбудзецца 5-7 лютага ў цэнтры «Caritas» y в. Ляскоўска каля Бараўлян (Мінскі раён).
7 лютага ў Лондане будзе асвечаны вуглавы камень царквы святога Кірылы Тураўскага і Усіх святых заступнікаў беларускага народа.
12 лютага ў Мінску пройдуць дэбаты на тэму «Навука і рэлігія ў ХХІ ст.». У дэбатах прыме ўдзел і дактарант Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта кс. Кірыл Бардонаў.
6-12 лютага ў Беларусі з візітам будуць знаходзіцца госці, якія маюць багаты вопыт у сферы аховы здароўя і сям’і — кс. Шэнан Боке (ЗША) і Ёханэс Бухер (Аўстрыя).
13-14 лютага ў мінскім салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско (вул. Пляханава, 28/1) адбудуцца рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці» для моладзі.
18 лютага ў 19.15 у касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне адбудзецца святая Імша з нагоды падрыхтоўкі да XXXI Сусветных дзён моладзі ў Кракаве.
Лаўрэат прэміі Прэзiдэнта Беларусi «За духоўнае адраджэнне», пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росіцы а. Чэслаў Курэчка MIC запрашае 20 лютага ў Росiцу (Верхнядзвiнскi р-н Вiцебскай вобл.) на дзень ушанавання святой памяцi благаслаўлёных мучанiкаў айцоў марыянаў Юрыя Кашыры i Антонiя Ляшчэвiча.
22 лютага, у свята катэдры святога Пятра, апостала, у Мінску адбудзецца агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці з удзелам курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адказных за паасобныя сектары.
23 лютага вечаровую святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў інтэнцыі спачылага будзе цэлебраваць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пачатак Імшы ў 18.30.
Сустрэчы пройдуць у кляштары айцоў піяраў у Шчучыне. 23-24 лютага адбудзецца фармацыйная сустрэча для святароў ад 1 да 5 гадоў святарства ўключна, 24-25 лютага — ад 6 да 10 гадоў святарства ўключна.
26 лютага ў парафіі Божага Цела ў Нясвіжы ў 11.00 пройдзе святая Імша ў 400-ю гадавіну смерці Мікалая Крыштафа Радзівіла (Сіроткі).
Сёстры кармэлітанкі запрашаюць на «Дні цішыні», якія пройдуць 26-28 лютага ў Гудагаі. Пачатак 26 лютага каля 21.00.
Суботні вечар перад Нядзеляй Крыжапаклоннай (ІІІ нядзеля Вялікага посту) традыцыйна з’яўляецца для грэка-католікаў Мінска вечарам малітвы за Беларусь.
25-27 лютага ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі для душпастырства студэнтаў і працоўнай моладзі «Open» на тэму «Эўхарыстыя – школа міласэрнасці». Да ўдзелу ў рэкалекцыях запрашае душпастыр моладзі кс. Антоні Грэмза.