16-17 красавіка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско (вул. Пляханава, 28/1) адбудуцца рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці» для моладзі. Запрашаецца моладзь ад 16 гадоў.
16-17 красавіка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбудзецца агульнабеларускае святкаванне Юбілейнага Года Міласэрнасці навучэнцамі вышэйшых духоўных семінарый.
21 красавіка ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе з нагоды Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці і 25-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі адбудзецца сустрэча малітоўных груп, якія праводзяць Апостальства дапамогі душам чысцовым у Гродзенскай дыяцэзіі. Дыяцэзіяльная курыя запрашае да ўдзелу асобных вернікаў і групы, якія моляцца ў інтэнцыі душ чысцовых.
23 красавіка ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах пройдзе навукова-практычны сімпозіум, прысвечаны рэабілітацыі, аказанню духоўнай дапамогі і кансультаванню залежных людзей, якія ўжываюць наркатычныя і іншыя псіхаактыўныя рэчывы.
Сёстры дамініканкі сардэчна запрашаюць дзяўчат на сустрэчу «Слядамі святога Дамініка». Сустрэча адбудзецца 23 красавіка ў кляштары дамініканак у Мінску.
23 красавіка ў Каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско ў Мінску адбудзецца турнір св. Дамініка Савіо па мікра-футболе.
Грэка-каталіцкі душпастырскі цэнтр Праведнага Язэпа ў Мінску запрашае на прэзентацыю дыска «Спевы Боскай Літургіі святога Яна Залатавуснага», якая адбудзецца 24 красавіка.
У свята Божай Міласэрнасці падчас малітвы «Regina Caeli» Святы Айцец Францішак заклікаў усіх вернікаў Каталіцкага Касцёла да збору ахвяраванняў у нядзелю 24 красавіка для пацярпелых ад канфлікту ва Украіне.
З нагоды 30-й гадавіны аварыі на ЧАЭС 26 красавіка ў Мінску і Магілёве пройдуць святыя Імшы ў інтэнцыі ахвяр Чарнобыльскай катастрофы.
26 красавіка прыпадае 50-я гадавіна смерці слугі Божай с. Малгажаты Банась – дванаццатай назарэтанкі з Навагрудка. Сястра Малгажата – адзіная з супольнасці сясцёр у Навагрудку, якая засталася ў жывых; астатнія 11 манахінь былі расстраляны гітлераўцамі 1 жніўня 1943 г.
30 красавiка ўдзельнiкi супольнасцi «Хатнi Касцёл» руху «Святло – Жыццё» здзейсняць у Год Мiласэрнасцi пiлiгрымку да Брамаў Мiласэрнасцi ў Нацыянальным санктуарыi Мацi Божай Будслаўскай.
30 красавіка айцец Чэслаў Курэчка МІС, пробашч росіцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы, запрашае ў Росіцу на свята «Зямля пад белымі крыламі».
30 красавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне (вул. Парыжскай Камуны, 1) адбудзецца сустрэча работнікаў сферы аховы здароўя Гродзенскай дыяцэзіі.
1 мая ў парафіі Св. Андрэя Апостала ў Нарачы адбудзецца святкаванне другой гадавіны кананізацыі Яна Паўла ІІ.
Першая нядзеля мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца як Дзень маці. Ва ўсіх святынях вернікі моляцца ў інтэнцыі памерлых і жывых маці, выказваюць ім сардэчныя віншаванні.