12 чэрвеня ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбудзецца агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Года з удзелам хворых і інвалідаў, якое пройдзе на тэму «Бязмежнасць міласэрнасці Пана».
13 чэрвеня, у літургічны ўспамін святога Антонія Падуанскага, у парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску — роднай парафіі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча — пройдзе парафіяльны адпуст, падчас якога іерарх будзе дзякаваць за 35 гадоў святарства.
Парафія Узвышэння Святога Крыжа ва Уздзе запрашае наведаць з 16 па 20 чэрвеня адзін з цудоўных гарадоў Расіі – велічны Санкт-Пецярбург.
У сувязі са святкаваннем 25-годдзя дыяцэзіі, а таксама ў гонар Года культуры ў Беларусі, у Гродзенскай дыяцэзіі выступіць латвійскі хор «Assumpta» з базылікі Маці Божай у Аглоне.
Рух сужэнскай духоўнасці «Equipes Notre-Dame» (Суполкі Маці Божай) запрашае ўсе актыўныя хрысціянскія сем’і 18 чэрвеня прыняць удзел у сямейным квэсце на беразе Нёмана «У пошуках скарбаў ксяндзоў Радзівілаў».
У Мінску 11-12 і 18-19 чэрвеня будзе праходзіць дабрачынная акцыя ў абарону жыцця немаўлят ад аборту. Арганізатар мерапрыемства — грамадскае дабрачыннае аб'яднанне «Выратаванне немаўлят».
У Год Міласэрнасці арганізатары запрашаюць усіх ахвотных з руху «Маргарытка» у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на супольную малітву і адпачынак у Лебедзеве.
Згодна з распараджэннем Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбываецца пастырская візітацыя, якую здзяйсняюць ардынарый архідыяцэзіі і яго дапаможныя біскупы Юрый Касабуцкі ў Мінскім і Аляксандр Яшэўскі SDB у Магілёўскім рэгіёнах.
З 18 да 21 ліпеня Міждыяцэзіяльная духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску праводзіць рэкалекцыі для хлопцаў, удзел у якіх могуць прыняць хлопцы ад 15 гадоў.
20-26 чэрвеня ў Навагрудку ў доме сясцёр назарэтанак адбудуцца Ігнацыянскія рэкалекцыі (Фундамент) з а. Юзафам Аўгустынам SJ. Запрашаюцца свецкія людзі, святары і кансэкраваныя асобы.
23 чэрвеня вырушыць 9-дзённая пешая пілігрымка Баранавічы-Будслаў. Пілігрымка, прымеркаваная да Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці, будзе ўключаць шмат прыемных сюрпрызаў для ўдзельнікаў.
20-23 чэрвеня адбудзецца VIII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняй Парафіяды – «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 36). Парафіяда пройдзе ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы), парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна-Дзевятоўка) і на стадыёне ЦСК «Нёман».
23 чэрвеня пачынаецца 4-я пешая пілігрымка Магілёў-Будслаў пад назвай «Святы Ян Павел ІІ – сведка Божай міласэрнасці». Пілігрымка вырушыць ад катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве.
25 чэрвеня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адбудзецца прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Аўгуста Калясінскага.
З 25 чэрвеня па 1 ліпеня адбудзецца VI пешая пілігрымка Гудагай-Будслаў.