26 чэрвеня вырушыць 17-я Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка Смаргонь-Будслаў (СМЕП). Дэвіз — «Жывіце міласэрнасцю, як Айцец». Узрост пілігрымаў — 14-35 гадоў.
Вернік гомельскай парафіі дыякан Віктар Прыходзька, які цяпер вучыцца на 6-м курсе Дыяцэзіяльнай місіянерскай семінарыі «Redemptoris Маter» у Кіеве, атрымае прэзбітэрскае пасвячэнне. Нагадаем, гамяльчанін стаў дыяканам у кастрычніку 2015 г.
29 чэрвеня ад Касцёла Св. Сымона і Алёны ў Мінску вырушыць роварная пілігрымка да Будслаўскай святыні. У дарогу пілігрымаў праводзіць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Зараз у выпуснікоў пачынаецца адзін з самых галоўных этапаў іх жыцця – выбар жыццёвага шляху і ўваходжанне ў дарослае жыццё, якому будуць папярэднічаць школьныя экзамены і цэнтралізаванае тэставанне. Айцы піяры ў гэтыя складаныя хвіліны не хочуць пакінуць выпускнікоў адных, таму прапануюць ім далучыцца да малітоўнай акцыі «Духоўнае “ўсынаўленне” выпускнікоў».
Рух сужэнскай духоўнасці «Equipes Notre-Dame» з радасцю запрашае ўсе хрысціянскія сем’і прыняць удзел у пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.
Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч скіраваў да моладзі і душпастыраў Гродзенскай дыяцэзіі адмысловае паведамленне, у якім заахвоціў моладзь дыяцэзіі да актыўнага ўдзелу ў Сусветных днях моладзі ў Кракаве. Ніжэй прыводзяцца ўмовы ўдзелу моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі ў СДМ, кошт удзелу ў якіх складзе 215 еўра.
Санктуарый Маці Божай Будслаўскай кожны год збірае ў сваіх сценах тысячы вернікаў з усёй Беларусі (больш падрабязна пра пілігрымкі ў Будслаў чытайце па спасылцы).
Прапануем расклад пешых і роварных пілігрымак з Віцебскай дыяцэзіі ў Будслаў на ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай. У гэтым годзе ўрачыстасці адбудуцца 1-2 ліпеня.
Сёлета ўпершыню адбудзецца асобная пешая пілігрымка беларускіх каталіцкіх скаўтаў у Будслаў. Яна пройдзе з 25 чэрвеня па 2 ліпеня.
Сёлетнія ўрачыстасці ў Будславе 1 і 2 ліпеня пройдуць на тэму «Надзея ў Божай міласэрнасці» і будуць прысвечаны 25-годдзю заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі.
3 ліпеня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне ў 19.00 адбудзецца святая Імша за спачылага ўкраінскага арцыбіскупа Пятра Мальчука, які адышоў у вечнасць больш за месяц таму ў Беларусі, дзе прымаў удзел у Нацыянальным эўхарыстычным кангрэсе ў Гродне 24-26 мая.
4-9 ліпеня адбудзецца XVIII пешая пілігрымка Гродна-Тракелі.
Маршрут пройдзе па р. Нарачанка і р. Вілія. Падчас трохдзённага падарожжа ўдзельнікі наведаюць такія населеныя пункты як в. Каралёўцы, в. Нарач, в. Красіца і г. Смаргонь.
Санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі ў Тракелях, дзе ўшаноўваецца цудадзейны абраз Маці Божай Тракельскай, Каралевы сем’яў, штогод збірае шматлікіх пілігрымаў з Беларусі і з-за мяжы. Сёлетнія ўрачыстасці ў санктуарыі пройдуць 8-9 ліпеня.