20 верасня 2014 г. у Слоніме (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, вул. Першамайская, 11) адбудзецца Х юбілейны турнір па футболе “Памяці св. Яна Паўла ІІ”.
20 верасня 2014 г. у парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі пройдуць рэкалекцыі для мужчын «Быць вучнем Хрыста». Спецыяльным госцем гэтых духоўных практыкаванняў стане Дональд Турбіт, каардынатар «Служэння Абнаўлення» (Renewal Ministry) і кіраўнік міжнароднага каталіцкага руху «Мужчыны святога Юзафа».
Новы салезіянскі араторый імя Святога Дамініка Савіо будзе адкрыты пры парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціян у Бараўлянах. Яго асвячэнне адбудзецца ў Мінскім раёне 20 верасня.
21 верасня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі адбудзецца дабрачынны канцэрт у падтрымку Дзіцячай вёскі — Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.
Адзін з братоў супольнасці Тэзэ ў чарговы раз наведае Беларусь. Падчас візіту, які будзе працягвацца з 21 па 26 верасня, запланаваны сустрэчы з моладдзю ў Мінску, Гродне і Гомелі.
У дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях пройдзе духоўна-фармацыйная сустрэча для святароў Гродзенскай дыяцэзіі, якія маюць менш за 10 гадоў святарства. 23-24 верасня збіраюцца святары да 5 гадоў святарства, а 24-25 верасня – да 10 гадоў святарства.
Араторый імя святога Яна Боско запрашае на тэатральны вечар, які адбудзецца 27 верасня 2014 г. па адрасе: г. Мінск, вул. Пляханава, 28, корп. 1 (Серабранка). Пачатак у 19 гадзін.
Адпустовая святая Імша ва ўрачыстасць апекуна парафіі ў Гатаве св. Арханёла Міхала пройдзе 28 верасня.
Парафія Святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах (piligrymka.by) запрашае далучыцца да пілігрымкі ў Фаціму. Яна адбудзецца 2-17 кастрычніка 2014 г.
3 кастрычніка ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе адмысловае францішканскае набажэнства «Transitus». Набажэнства з’яўляецца знакам памяці аб смерці св. Францішка з Асізі, які памёр у ноч з 3 на 4 кастрычніка 1226 года.
Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» у г. Глыбокае запрашае прыняць удзел у сустрэчы для асобаў з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькоў і апекуноў пад назвай “Мы разам!”, якая адбудзецца 4 кастрычніка 2014 г.
11 кастрычніка на Catholic.by будзе арганізавана online-трансляцыя навукова-практычнага семінара на тэму «Біблія — кніга Бога ці чалавека?» з Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах. Пачатак семінара а 10-й гадзіне.
Навукова-практычны семінар на тэму «Біблія — кніга Бога ці чалавека?», які пройдзе 11 кастрычніка ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага, запрашае ўсіх зацікаўленых да ўдзелу.
Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве (Гродзенская дыяцэзія) запрашае 11 кастрычніка на адкрыццё араторыя імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані.