Рух «Сужэнскія сустрэчы» праводзіць рэкалекцыі-ўікэнды па аднаўленні і паглыбленні сужэнскай еднасці і любові. Бліжэйшы ўікэнд адбудзецца з 30 верасня па 2 кастрычніка ў цэнтры «Caritas» y в. Ляскоўска каля Бараўлян (Мінскі раён).
30 верасня прыпадае 60-я гадавіна прэзбітэрскага пасвячэння кс. прэлата Юзафа Трубовіча, найстарэйшaгa святарa Гродзенскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі. З гэтай нагоды 1 кастрычніка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбудзецца ўрачыстая святая Імша, падчас якой юбіляр будзе дзякаваць Богу за дар паклікання.
2 кастрычніка ў гродзенскай парафіі Святога Духа адбудзецца парафіяльнае свята «І да танца, і да ружанца».
Якія шляхі вядуць да шчасця ў Касцёле? Паразважаць над адным з іх — духоўнасцю супольнасці — запрашае рух факаляраў. Першы занятак «Школы духоўнасці» для ўсіх ахвотных пройдзе 1-2 кастрычніка.
Мінская супольнасць Меншых Братоў Капуцынаў запрашае на парафіяльную ўрачыстасць святога Францішка ва Уруччы.
1-2 кастрычніка ў межах прэзентацыі свайго новага альбома гурт «Рыбы» выступіць у в. Дарава (Ляхавіцкі р-н.). На музычны вечар запрашаюцца ўсе жадаючыя.
3 кастрычніка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску адбудзецца ўрачыстае святкаванне 15-годдзя яе адраджэння. Пасля падзення ваяўнічага атэізму семінарыя ў пачатку 1990-х гг. стараннямі кардынала Казіміра Свёнтка была вернута Касцёлу, адрамантавана і восенню 2001 года зноў адчыніла дзверы для навучэнцаў.
У касцёлах пры кляштарах капуцынаў адбудуцца набажэнствы «Transitus», а таксама адпустовая ўрачыстасць у Мінску.
«Каталіцкі пілігрым» запрашае прыняць удзел у пілігрымках: 14-16 жніўня, 23-30 верасня, 4-13 кастрычніка, 6-13 кастрычніка.
Катэхетычны аддзел Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адміністрацыя «Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля» сардэчна запрашаюць усіх катэхетаў архідыяцэзіі і студэнтаў і выпускнікоў каледжа на сустрэчу, прысвечаную тэме «Ці трэба вучыцца малітве? Якая малітва добрая?».
«Школа сямейнага жыцця» ў Гродне аб’яўляе набор навучэнцаў на новы навучальны год 2016/2017. Да ўдзелу ў занятках, якія распавядаюць аб фундаментальных праўдах веры і хрысціянскай сям’і, запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Сёстры салезіянкі запрашаюць дзяўчат ад 14 гадоў на «Week-end аб пакліканні», які адбудзецца 8-9 кастрычніка ў араторыі св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах.
28-30 кастрычніка ў Стоўбцах (Мінская вобл.) адбудуцца рэкалекцыі для дзяўчат (ад 16 да 35 гадоў).
10-11 кастрычніка праходзіць ІІІ Міжнародная сустрэча партнёраў «Карытас» Беларусі на тэму «Міласэрнасць на дарогах трагедыі». Падчас працы ўдзельнікі сустрэчы падвядуць вынікі супрацоўніцтва і распрацуюць новыя перспектыўныя планы па правядзенні сумесных праграм і праектаў.