Праграма Інтэрнэт-відэатрансляцыі Усебеларускай сустрэчы моладзі |
Анонсы
|
05.08.2011 14:00 |
Некалькі гадзін таму распачалася ІІ Усебеларуская малітоўная сустрэча моладзі. Запрашаем усіх, хто не зможа быць на гэтым малітоўным мерапрыемстве, сардэчна запрашаем далучыцца да ўдзелу праз прамую Інтэрнэт-трансляцыю на нашым партале.
Відэатрансляцыя ў рэжыме онлайн распачнецца ў 22.00 канцэртам семінарыйных музычных гуртоў «Подых Духа» (Пінск) і «Ave» (Гродна).
LIVE VIDEO >>>
Праграма трансляцыі:
5 жніўня (пятніца)
- 22.00 — канцэрт семінарыйных музычных гуртоў «Подых Духа» (Пінск) і «Ave» (Гродна)
6 жніўня (субота)
- 11.00–12.00 — прэзентацыя дыяцэзій, святых месцаў, санктуарыяў
- 12.15–13.00 — дыялог з біскупамі
- 21.40 — уручэнне прызоў пераможцам фотаконкурсу «Чалавек — Божае стварэнне»
- 22.00 — прэзентацыя дыяцэзій, святых месцаў, санктуарыяў
- 23.00 — заключны канцэрт музычнай майстэрні
7 жніўня (нядзеля)
- 10.00 — святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі, затым працэсія з дарамі
- 12.00 — завяршэнне малітоўнай сустрэчы моладзі (асвячэнне фігуры Яна Паўла ІІ, пасадка дрэва, благаслаўленне пілігрымаў, якія выязджаюць у Мадрыд, уручэнне памятнага знаку прадстаўнікам дыяцэзій).
LIVE VIDEO >>>
|