| У Беларусь прыедзе Кшыштаф Занусі |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 24.07.2012 14:46 |
|
Кшыштаф Занусі — адзін з самых вядомых польскіх кінатворцаў за мяжой. Яго кіно глыбока аўтарскае — ён піша сцэнарыі, рэалізуе іх ва ўласцівай сабе форме, часта супрацоўнічае з аднымі і тымі ж акцёрамі. У 1984 годзе Занусі атрымаў «Залатога льва» — галоўную ўзнагароду Венецыянскага кінафестывалю. І гэта далёка не адзіная ўзнагарода за яго творчую дзейнасць. Фільмаграфія польскага кінарэжысёра налічвае звыш 20 поўнаметражных мастацкіх фільмаў, каля 10 кароткаметражных і каля 30 тэлевізійных фільмаў. Кшыштаф Занусі неаднаразова наведваў Беларусь, у тым ліку ў якасці ганаровага госця Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». |


Польскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Кшыштаф Занусі правядзе майстар-клас для ўдзельнікаў Кангрэса каталіцкіх СМІ ў Гродне. 24–26 жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі збяруцца журналісты-католікі, каб разам паглядзець у будучыню каталіцкіх СМІ і паразважаць аб прысутнасці Касцёла ва ўсёй прасторы мас-медыя.
для друку