Апостальскі Нунцый у Беларусі сустрэўся з некаторымі зняволенымі ў турмах дзяржавы |
Беларусь
|
27.09.2012 13:05 |
На знак павагі да паўсюднага маральнага аўтарытэту Святога Айца і гуманітарнай місіі Апостальскай Сталіцы, у рамках двухбаковых дыпламатычных адносін, прадстаўнік Пантыфіка ў Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці быў упаўнаважаны наведаць некаторых зняволеных у турмах дзяржавы: Каваленку, Сырамалотава, Статкевіча, Бяляцкага, Дашкевіча, Лобава і Севярынца.
Апостальскі Нунцый сустрэўся з кожным з гэтых зняволеных у месцах пазбаўлення волі, даведаўся пра іх стан, выслухаў тое, што яны хацелі яму паведаміць, і запэўніў аб малітве Святога Айца і католікаў за іх і іх сем’і.
Паводле Radio Vaticanа.
(AG)
|