Пасланне Папы Францішка ўдзельнікам IV Каталіцка-Праваслаўнага Форума |
Беларусь
|
02.06.2014 18:46 |
Яго Эксцэленцыі Арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці Апостальскаму Нунцыю ў Беларусі Ваша Эксцэленцыя,
Атрымаўшы звестку пра IV Каталіцка-Праваслаўны Форум, які праходзіць у Мінску 2-6 чэрвеня, тэма якога — «Рэлігія і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскім Цэрквам у Еўропе», Папа Францішак пажадаў скіраваць словы сардэчнага прывітання ў адрас Яго Эксцэленцыі Мітрапаліта Паўла, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, каталіцкіх і праваслаўных братоў у біскупстве, шаноўных дакладчыкаў і ўсіх удзельнікаў Форума.
Выражаючы сваё задавальненне гэтай ініцыятывай і спадзеючыся на тое, што праца Форума будзе спрыяць умацаванню сяброўскіх адносінаў і адзінства, Яго Святасць выказвае надзею, што свабода веравызнання ў Еўропе будзе гарантавана ва ўсіх яе аспектах і хрысціяне заўсёды змогуць даць адказ пра сваю надзею лагодна, з павагай і добрым сумленнем (пар. 1 Птр 3, 15-16). Просячы аб малітве, Папа Францішак сардэчна запэўнівае ўсіх удзельнікаў Форума ў сваёй благаслаўляючай памяці.
Кардынал П'етро Паралін Дзяржаўны сакратар
|