Трэці том «Літургіі гадзінаў», які ахоплівае «Звычайны перыяд. I – XVII
тыдзень», быў перакладзены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і
афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны
Сакрамэнтаў пры ККББ і ўхвалены (Nr. 116/P/14) Канферэнцыяй Каталіцкіх
Біскупаў у Беларусі. Студыйнае выданне чарговага тома «Літургіі гадзінаў» стала магчымым дзякуючы падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі. Непасрэдная падрыхтоўка кнігі да друку была здзейснена ў супрацоўніцтве прадстаўнікоў Ордэну з Секцыяй па перакладзе. Раней былі выдадзены першы і другі том «Літургіі гадзінаў».
20 красавіка 2016 г., падчас візіту ў Ватыкан, aрцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перадаў у дар Святому Айцу першы экземпляр трэцяга томa «Літургіі гадзінаў» на беларускай мове.
Каардынатарам распаўсюджвання выдадзеных тамоў «Літургіі гадзінаў» у дыяцэзіях Беларусі з’яўляюцца браты капуцыны.
Замову на атрыманне кніг можна скласці праз e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
__________________ Даведка
«Літургія гадзінаў» (лац. Liturgia Horarum) – літургічная кніга, у якой сабраныя прадпісанні і тэксты для цэлебрацыі штодзённай малітвы Божага народу, гэта значыць Касцёла, якая складаецца з наступных частак: Гадзіны чытанняў, Ютрані, Малітвы на працягу дня, Нешпараў і Малітвы на заканчэнне дня – Камплеты. Для кожнай з гэтых частак, якія адбываюцца ў акрэсленыя гадзіны, падаюцца адпаведныя тэксты: гімны, антыфоны, псальмы, біблійныя і агіяграфічныя чытанні. Традыцыйная назва гэтай кнігі – «Брэвіярый» (лац. Breviarium).
У Каталіцкім Касцёле для цэлебрацыі Літургіі гадзінаў актуальна выкарыстоўваецца чатырохтомнік, які мае наступны падзел:
- І том – «Перыяд Адвэнту. Перыяд Нараджэння Пана»
- ІІ том – «Перыяд Вялікага посту. Святы Пасхальны Трыдуум. Велікодны перыяд»
- ІІІ том – «Звычайны перыяд. І - XVII тыдзень»
- ІV том – «Звычайны перыяд. XVIІI - XXXIV тыдзень»
Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ
|