«Кожны год ва ўсім свеце ў дарожна-транспартных здарэннях гіне 1,2 млн. чалавек, у той час як параненых налічваецца 50 млн. Каб супрацьстаяць такім праблемам, свецкія і касцёльныя структуры павінны лепш каардынаваць энергію і сродкі, прапагандуючы годнасць чалавека таксама як карыстальніка дарог», — чытаем у дакуменце «Указанні аб душпастырстве вуліцы» (2007 г.) Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў. Дакумент уключае таксама «дэкалог вадзіцеля» — правілы, якімі павінен кіравацца кожны вадзіцель-хрысціянін.
Дэкалог вадзіцеля
Вадзіцель, ты знаходзішся на дарозе не адзін. Усюды ёсць Пан Бог твой — заўсёды памятай пра гэта.
- Не забівай.
- Няхай дарога будзе для цябе тым, што аб’ядноўвае людзей, а не смяротнаю небяспекаю.
- Няхай ветлівасць, карэктнасць і асцярожнасць дапамогуць табе выйсці з непрадбачаных сітуацый.
- Аказвай міласэрнасць і ў выпадку патрэбы дапамагай бліжняму, асабліва калі ён з’яўляецца ахвярай дарожна-транспартнага здарэння.
- Няхай аўтамабіль не будзе для цябе праяваю ўлады, панавання і нагодай для граху.
- З любоўю пераконвай маладых і не толькі маладых вадзіцеляў не сядаць за руль, калі яны не ў стане кіраваць аўтамабілем.
- Аказвай падтрымку сем’ям ахвяраў дарожна-транспартных здарэнняў.
- Дапамажы ахвяры і вінаватаму ў аварыі сустрэцца ў адпаведны момант, каб яны маглі перажыць вызваленчы досвед прабачэння.
- На дарозе аберагай слабейшага.
- Адчувай сваю адказнасць за іншых.
Малітва вадзіцеля
Божа, дай мне ўпэўненую руку і зоркае вока, каб я нікому не прычыніў шкоды ў дарозе. Даўца жыцця, не дазволь, каб я стаў прычынаю смерці альбо калецтва для тых, каму Ты даў жыццё. Захавай, Пане, ад няшчасных выпадкаў тых, хто падарожнічае са мною. Навучы мяне карыстацца аўтамабілем для дабра маіх бліжніх і адвядзі ад мяне спакусу празмернай хуткасці. Учыні, каб хараство свету, створанага Табою, і радасць Тваёй ласкі заўсёды спадарожнічалі мне. Амэн.
Знакі на дарозе ў неба
 |
| Затрымайся на хвіліну, куды ты так спяшаешся? Бог дае табе яшчэ шанец, можа, ужо апошні... |  | | Ці едзеш ты ў належным кірунку? Паглядзі ўважліва на карту, на мэту сваёй жыццёвай дарогі. |  | | У сваім жыцці ты часта стаіш перад такім знакам. Прасі аб святле Святога Духа. |  | | Асцерагайся ў сваім жыцці ўсялякіх паваротаў «налева»! Многія такім чынам дрэнна скончылі.
|  | | Ці не бывае часам дарога, па якой ты так спяшаешся, вельмі слізкаю? Можа, спыніся на хвіліну і правер. |  | | Ці добра ты разгледзеў на карце ўсе перасцярогі? Ці разумееш, што можаш апынуцца ў кювеце? |  | | Едзеш па дарозе з аднабаковым рухам, але ці ў добрым напрамку? Калі не, ты яшчэ можаш уратавацца, калі з’едзеш з яе. |  | | У Бібліі, а асабліва ў Евангеллі, ты можаш знайсці параду, што рабіць далей. А можа, святар або хто-небудзь іншы дасць табе патрэбную параду? |  | | Перад тым, як выехаць, паглядзі налева і направа, вазьмі пад увагу ўсе аргументы «за» і «супраць». |  | | Калі ты хворы — маеш цяжкі або нават лёгкі грэх — прымі лек святой споведзі і пасля можаш ехаць у дарогу. |  | | У дарозе падмацоўвайся пасілкам стала Божага слова і святой Камуніі на святой Імшы. Старайся часта ўдзельнічаць у ёй. |  | | Хочаш шчасліва даехаць? Не забывайся і не шкадуй часу на нядзельны і святочны адпачынак. |  | | Знаходзішся на вельмі добрай дарозе. Можаш смела ехаць, але так, як дазваляюць правілы дарожнага руху. Толькі не засні за рулём! |  | | Калі знаходзішся на добрай дарозе, ніколі не збочвай. Інакш можаш не даехаць да вечнай радасці ў небе! |  | | Пазбягай чырвонага святла! Многія ад яго ўжо пацярпелі. Лепш дачакайся зялёнага сігналу. |  | | Па гэтай дарозе да неба не даедзеш — яна раптоўна абрываецца. Неадкладна зварочвай, каб не згубіць каштоўнага часу і не спазніцца. |
|