Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Епіскапат ЗША падтрымаў змены да Акту па абароне дзяцей у інтэрнэце |
27.12.2012 12:11 |
Епіскапат ЗША апублікаваў заяву ў падтрымку зменаў да Акту па абароне дзяцей у інтэрнэце (Children’s Online Privacy Protection Act, COPPA) Федэральнай гандлёвай камісіі. Акт па абароне дзяцей у інтэрнэце быў прыняты Сенатам ЗША ў 1998 г. з мэтай дазволіць бацькам самім вырашаць аб магчымасці прадастаўлення інфармацыі пра дзяцей, меншых за 13 гадоў, вэб-аператарам і правайдэрам.
Змены да гэтага дакумента падтрымаў таксама грэчаскі праваслаўны Патрыярхат Амерыкі. «Гэтыя змены крайне неабходныя бацькам і дзецям у нашых парафіях. Яны працягваюць выказваць нам сваю боязь наконт захавання бяспекі дзяцей пры карыстанні інтэрнэтам», — адзначылі ў Патрыярхаце.
Як інфармуе Katolik.ru, бацькі ў ЗША часта непакояцца з-за змяшчэння ў інтэрнэце асабістай інфармацыі пра сваіх дзяцей (іх фатаграфій, відэа, месца пражывання).
Католікі і прадстаўнікі Грэчаскай Праваслаўнай Царквы ў ЗША складаюць больш за 77 мільёнаў чалавек і імкнуцца да таго, каб інтэрнэт быў бяспечным для ўсіх і асабліва для дзяцей. Вясной 2013 г. яны плануюць таксама выпусціць онлайн-дапаможнік па бяспецы ў інтэрнэце для бацькоў і рэлігійных супольнасцяў.
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.