МНС Расіі будзе вучыць прадстаўнікоў Царквы аказваць дапамогу ў надзвычайных сітуацыях |
31.08.2010 13:16 |
31 жніўня 2010 г. у Маскве Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і кіраўнік Міністэрства надзвычайных сітуацый Расіі Сяргей Шойгу падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Як адзначыў Патрыярх, пагадненне мае на ўвазе навучанне святароў і сясцёр, якія прымаюць удзел у ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, і палягчае доступ прадстаўнікоў Царквы да пацярпелых. «Роля МНС у жыцці нашай краіны вельмі вялікая. Мы ўсе молімся, каб гэтая роля скарацілася: чым менш надзвычайных здарэнняў, тым спакайней», — адзначыў кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы, словы якога перадае агенцтва «Интерфакс». Разам з тым, дадаў Патрыярх Кірыл, сёння «ўзрастаюць рызыкі тэхнагенных катастрофаў, ёсць вельмі складаны фон, звязаны са зменай клімату, і як вынік грахоўнага развіцця чалавечай цывілізацыі мы маем у тым ліку і такую з’яву, як надзвычайныя сітуацыі». Патрыярх нагадаў, што Царква доўгія гады займаецца дапамогай людзям у надзвычайных сітуацыях, і прывёў у якасці прыкладу такія трагедыі, як захоп заложнікаў на Дуброўцы, выбухі на станцыях метро, тэракт у Беслане, узброеныя канфлікты ў Паўднёвай Асеціі і Кіргізіі. |