Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сімвалы Божага Нараджэння: падарункі
Рознае
20.12.2015 09:04

Невядома, хто прынёс першыя падарункі нованароджанаму Каралю: ці зорка прэзентавала з нябёс сваё яснае ззянне; ці жывёлы, якія стаялі ў хляве, сваё цёплае дыханне; ці сена, якое атуляла немаўля ў яслях, сваю духмянасць і нават невыгоду, але, калі гэта быў далікатны мурог, то, можа, і не было той невыгоды?

А, можа, клопат апекуна Юзафа, які ўвесь час быў побач з Марыяй? А, дакладней, можа, першым падарункам быў якраз позірк гэтага чалавека, якому па волі Бога было наканавана быць самым надзейным абаронцам Бога і Яго Маці на зямлі?

А, можа, тым першым падарункам, якое змагло пачуць Немаўля, была калыханка, якую заспявала Марыя, люляючы Дзіця на сваіх руках. Спявала для аднаго маленькага Дзіцяці – а пачуў гэтую калыханку ўвесь свет.

І прынёс Яму свой падарунак: сваркі, вайну, змаганне за ўладу, крывадушнасць, ліслівасць, забойства немаўлят, забойства вінаватых і невінаватых, садому і гамору, пах пораху і салёнасць крыві, несправядлівае абвінавачванне і прыгнёт, асуджэнне і нянавісць...

"Добра, што не толькі гэта", – падумала Маці, якая спявала калыханку і глядзела на пастухоў, якія прынеслі Немаўляці сваю сумленную працу ды тое, чым былі самі багатыя: сваю недастачу і крыху галаднаватасць, сваю стомленасць, але шчырасць і простасць, сваю любоў адзін да аднаго, сваё замілаванне прыгажосцю нябеснага блакіту і прасторам палёў, а таксама кавалак хлеба ды авечага сыру, што складаў іх штодзённы пасілак... Не прынеслі нічога асаблівага, і, можа, і не кожны б заўважыў іх падарункі, але толькі не сціплая Маці і ўважлівы Юзаф, ды Міласэрны Бог, для якіх гэтыя дары былі самымі дарагімі.

Галіна Русак, "Пакланенне пастухоў"

А што я прынясу маленькаму Валадару? Якія я раблю падарункі людзям?

Ці заўважыць мае падарункі Бог?

Матэрыялы па тэме:

Сімвалы Божага Нараджэння: ёлка

Сімвалы Божага Нараджэння: першая зорка 

Сімвалы Божага Нараджэння: сена 

 

Аксана Ючкавіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Рознае

31.05 11:34«Падарожжа дылетанта» ў вёску Раготна — беларускі Парыж шляхцічаў Завішаў
19.01 14:10Запісам калыханкі «Ціхая ноч» звычайныя матулі павіншавалі беларусаў з Божым Нараджэннем
17.01 10:59«Калядныя вечары на Залатой Горцы»: запіс канцэрта «Духоўныя традыцыйныя песні беларусаў»
08.01 06:58Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Заканчэнне
06.01 00:00Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Сёмая адвэнтавая антыфона
25.12 06:15Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Пятая адвэнтавая антыфона
18.12 06:00Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Чацвёртая адвэнтавая антыфона
11.12 06:02Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Трэцяя адвэнтавая антыфона
06.12 09:43Перадкалядная акцыя місіі «Чыстае сэрца»: святы Мікалай дасылае віншаванні дзецям
04.12 07:09Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Другая адвэнтавая антыфона