Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Распачаўся кастрычнік — месяц ружанцовай малітвы ў Каталіцкім Касцёле
Каляндар
01.10.2012 00:00

Месяц кастрычнік паўсюдны Каталіцкі Касцёл прысвячае ружанцовай малітве, адной з найбольш папулярных малітваў у свеце. Такая традыцыя існуе і ў Беларусі. Да гэтай малітвы звяртаюцца ўсе — дзеці і дарослыя, духоўныя і свецкія асобы, адгаворваючы Ружанец як у святынях, так і дома. Святы Айцец Ян Павел ІІ у Апостальскім лісце Rosarium Virginis Mariae адзначаў, што Ружанец дайшоў «да пачатку новага, трэцяга тысячагоддзя, застаючыся вельмі дзейснаю малітвай, якая прыносіць плады святасці».

Спецыфіка малітвы Ружанца, якая базуецца на паўторы малітоўных формул, спрыяе падрыхтоўцы розуму і сэрца верніка да глыбокага разважання над падзеямі з жыцця Хрыста і Маці Божай. Таямніцы Ружанца падзяляюцца на 4 часткі: радасныя, балесныя, хвалебныя і таямніцы святла. Падчас іх адбываецца разважанне над пэўным выпадкам з жыцця Хрыста або Марыі і адгаворванне па 5 малітваў «Ойча наш», пасля кожнай з якіх ідуць 10 «Вітай, Марыя». Па словах Яна Паўла ІІ, гэтая малітва «моцна ўгрунтавана на духоўнасці хрысціянства, якое за дзве тысячы гадоў нічога не страціла са сваёй першапачатковай свежасці і адчувае, што Дух Божы натхняе яго „выплысці на глыбіню“ (ducat in altum)».

Рымскія Папы не раз указвалі на Ружанец як на малітву за мір: «Адгаворваючы Ружанец, нельга не адчуваць сябе выразна абавязаным служыць справе міру, асабліва памятаючы пра зямлю Езуса, якая і надалей церпіць выпрабаванні і якая вельмі дарагая сэрцу хрысціяніна». Разам з тым Ружанец з’яўляецца вялікай падтрымкай для верніка ў яго штодзённым жыцці. Медытацыйныя цыклы Ружанца дазваляюць глыбей пазнаць Хрыста, знаходзячы падтрымку ў словах Евангелля.

(AG)

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.