| 31 мая — cвята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі | 
| Каляндар | 
| 31.05.2012 10:29 | 
| 
 Сустрэчу Дзевы Марыі і  святой Альжбеты, якая адбылася праз некалькі дзён пасля Звеставання, апісвае ў Святым Пісанні евангеліст Лука. Найсвяцейшая Панна Марыя, даведаўшыся, што яе сваячка Альжбета ў хуткім часе павінна нарадзіць, вырушае ў шлях, у «горад Юды». Марыя пераадольвае гэты шлях не адна, разам з ёй Бог, які знаходзіцца ва ўлонні. Гэта было першае падарожжа маленькага Езуса Хрыста.  Увайшоўшы ў дом, Марыя прывітала Альжбету. Пачуўшы прывітанне, Альжбета напоўнілася Духам Святым і даведалася, што Марыя стала маці Бога. Яна гучна ўсклікнула: «Благаслаўлёная ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго! І адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне?» Словы прывітання Альжбеты ўвайшлі ў склад вядомай хрысціянскай малітвы «Вітай, Марыя». У адказ на словы Альжбеты Марыя праславіла Бога, кажучы: «Велічае душа мая Пана, і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцы. Бо ўзглянуў Бог на пакору сваёй слугі, і цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні. Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны, а імя Яго святое. І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне над тымі, хто Яго баіцца. Паказаў моц сваёй правіцы, рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам. Скінуў магутных з трону і ўзвысіў пакорных. Дабром галодных насыціў, а багатых ні з чым адправіў. Прыняў свайго слугу Ізраэля, памятаючы пра сваю міласэрнасць, як абяцаў бацькам нашым, Абрагаму і яго патомству навекі» (пар. Лк. 1, 46-55). Гэтае праслаўленне Марыяй Пана стала хрысціянскім гімнам, які вядомы пад назвай «Magnificat» (што і азначае «велічае» па першым слове Маці Божай). Вікторыя Колзун  | 












 Святкаванне Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі мае сярэднявечнае паходжанне. Свята адзначалася францішканскім ордэнам яшчэ да 1263 года, калі яно было прапанавана св. Банавентурам. Дзякуючы ўплыву з боку францішканскага ордэна свята распаўсюджвалася, але афіцыйна зацверджана Касцёлам было толькі ў 1389 годзе па загаду папы Урбана VI.
Святкаванне Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі мае сярэднявечнае паходжанне. Свята адзначалася францішканскім ордэнам яшчэ да 1263 года, калі яно было прапанавана св. Банавентурам. Дзякуючы ўплыву з боку францішканскага ордэна свята распаўсюджвалася, але афіцыйна зацверджана Касцёлам было толькі ў 1389 годзе па загаду папы Урбана VI. для друку
 для друку