Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
25 жніўня — 110-я гадавіна з дня нараджэння святой сястры Фаўстыны
Каляндар
25.08.2015 15:43
Гэлена Кавальская нарадзілася ў в. Глагавец (Польшча) у пятніцу 25 жніўня 1905 года. Праз два дні была ахрышчана ў парафіяльным касцёле ў Варцкіх Свініцах. У акце аб хросце запісана, што на свет дзяўчынка прыйшла а восьмай гадзіне зранку. Праз 110 гадоў у той жа парафіі адбылася святая Імша, якой распачалося начное чуванне ў святыні.
 
Гэлена была трэцім дзіцём з дзесяці дзяцей Марыяны і Станіслава Кавальскіх. Як прыгадваюць сёстры апосталкі Міласэрнасці словы маці с. Фаўстыны, Гэлена асвяціла ёй лона, бо тыя дзеці, якія прыйшлі на свет пасля яе, нараджаліся без цяжкасцяў. Марыяна Кавальская казала пра сваю дачку: «Благаслаўлёнае дзіця, самая любімая дачка».
 
Чытайце таксама:
Сёння дом нараджэння апосталкі Божай Міласэрнасці належыць да санктуарыя яе хросту і нараджэння, якім апякуюцца сёстры з Супольнасці Маці Божай Міласэрнасці ў кляштары ў Варцкіх Свініцах, дзе 23 жніўня сёлета была асвечана новая частка санктуарыя. Да месца нараджэння с. Фаўстыны прыбываюць пілігрымы з усяго свету.
 
 
25 жніўня 2015 г. прыпадае таксама 20-я гадавіна прызнання св. сястры Фаўстыны духоўнай сузаснавальніцай Супольнасці Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці. Акт аб заснаванні супольнасці ў 90-годдзе Апосталкі Міласэрнасці атрымала першая настаяцельніца супольнасці.
 
«Святая сястра Фаўстына (…), ты не толькі аднавіла духоўнасць і харызмат нашай супольнасці, але і стала яе духоўнай сузаснавальніцай. Тое, што ўчыніў у тваім жыцці Бог (…) — мы з радасцю адкрываем, дзякуючы Божай міласэрнасці за вялікія рэчы, якія адбыліся ў табе і праз цябе ў нашай супольнасці», — казала 20 гадоў таму настаяцельніца Паўліна Сломка пры труне св. сястры Фаўстыны.
 
Таксама па тэме: 
Гэлена Кавальская 1 верасня 1925 года ўступіла ў супольнасць сясцёр Маці Божай Міласэрнасці ў Варшаве па вул. Жытняй. У гэтай супольнасці яна пражыла 13 гадоў, прабываючы ў шмат якіх дамах супольнасці, а найдаўжэй у Кракаве, Варшаве, Плоцку і Вільнюсе. Адным з галоўных заданняў сястры Фаўстыны было даць Касцёлу і свету пасланне Міласэрнасці.
 
Сястра Фаўстына памерла 5 кастрычніка 1938 года ў кляштары ў Кракаве-Лагеўніках ва ўзросце 33 гадоў. 18 мая 1993 года Святы Айцец Ян Павел ІІ беатыфікаваў манахіню, а 30 мая 2000 г. далучыў яе да ліку святых Касцёла.
 
Паводле niedziela.pl.
Пераклад з польскай І. Лапато 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.