Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Урачыстасці ў Тракелях |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
06.07.2010 11:19 |
Праграма сёлетніх урачыстасцяў была вельмі насычанай: канферэнцыі, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, ружанцовая малітва, канцэрт гурта «Ave», Вяночак да Божай міласэрнасці з разважаннямі з дзённіка св. Фаустыны Кавальскай і інш. Кульмінацыяй урачыстасцяў стала святая Імша і працэсія з копіяй абраза Маці Божай Тракельскай. Літургію ўзначаліў ардынарый Луцкай дыяцэзіі (Украіна) біскуп Маркіян Трафімяк. Канцэлебравалі святую Імшу біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям'янка, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец і 48 святароў.
На ўрачыстасці можна было таксама пачуць сведчанні вернікаў пра іх цудоўны прыход да веры праз заступніцтва Маці Божай. |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.