Пра што кажа нам свята Перамянення Пана? Адпустовая ўрачыстасць у Селіванаўцах |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
07.08.2012 11:52 |
Свята Перамянення Пана, якое адзначаецца ў Касцёле 6 жніўня, нагадвае людзям пра патрэбу пастаяннай змены свайго жыцця. Перамяненне Хрыста на гары Табор было прадказаннем Уваскрасення. Нагодай для вернікаў паразважаць над гэтай таямніцай стала адпустовая ўрачыстасць у парафіі Перамянення Пана ў Селіванаўцах (Гродзенская дыяцэзія). Пасля Уваскрасення цела Хрыста стала адрознівацца ад цела чалавека. Езус уваходзіць праз зачыненыя дзверы, з’яўляецца і знікае, часам Яго распазнаюць, а часам не. Пра падобнае перамяненне нашага цела казаў апостал Павел. Перамяніўшыся на гары Табор, Езус «пераменіць наша прыніжанае цела на падобнае да свайго хвалебнага цела». Свята Перамянення Пана нагадвае ўсім вернікам, што кожнага чакае такая змена, бо наша сапраўдная айчына — у небе, а не на зямлі. На малітве ў Селіванаўцах сабраліся шматлікія парафіяне, госці з іншых парафій і духавенства. Святую Імшу ўзначаліў кс. Павел Гедройць — дэкан Сапоцкінскага дэканата. |
Фотарэпартаж |