Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Абраны новы Генеральны суперыёр Супольнасці Місіянераў Аблатаў Марыі Беззаганнай |
28.09.2010 16:33 |
Новым Генеральным суперыёрам Супольнасці Місіянераў Аблатаў Марыі Беззаганнай стаў а. Льюіс Лоўджэн са Злучаных Штатаў Амерыкі. Яго абралі 98 кандыдытаў з усяго свету, сабраныя на 35-м генеральным пасяджэнні ў Рыме. 58-гадовы законнік стаў на чале 4 тысяч місіянераў аблатаў у 66 краінах свету. Святары з гэтай манаскай супольнасці працуюць і ў Беларусі: у Шуміліне (Віцебская дыяцэзія), на Гродзеншчыне (Зарачанка, Селіванаўцы), а таксама ў сталіцы краіны — Мінску, дзе парафія носіць імя заснавальніка супольнасці — св. Яўгена дэ Мазэно. На тэрыторыю Беларусі аблаты прыбылі перад Другой сусветнай вайной. Яны працавалі на Гродзеншчыне: у Навагрудку і Вашкевічах. На жаль, ваеннае ліхалецце выгнала іх з месцаў душпастырскай працы. Застаўся толькі айцец Войцех Навачык — пробашч з Навагрудка. Нястомны аблат перажыў савецкія лагеры ў Сібіры, пасля якіх, хворы, вярнуўся ў навагрудскую парафію, дзе і працаваў да самай смерці. Памёр ён ў 1984 г. Чарговая старонка гісторыі аблатаў на Беларусі адкрылася толькі ў 1992 годзе. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.