Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Мінску створана рэзідэнцыя Місіянераў Аблатаў Марыі Беззаганнай
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
09.12.2010 15:42
8 снежня 2010 г., ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, была афіцыйна ўстаноўлена рэзідэнцыя Місіянераў Аблатаў Марыі Беззаганнай у Мінску, паводле дэкрэта правінцыяла Польскай правінцыі аблатаў — айца Рышарда Шмыткі ОМІ.

З гэтай нагоды 6 снежня 2010 г. у Мінску прайшла супольная сустрэча Місіянераў Аблатаў Марыі Беззаганнай з усёй Беларусі. На пачатак святкавання зацвярджэння новай пляцоўкі была цэлебравана супольная святая Імша ўдзячнасці за чарговы крок у развіцці прысутнасці аблатаў на беларускай зямлі.

Пасля адбыўся ўрачысты абед і набажэнства, падчас якога былі зачытаны дэкрэты айца правінцыяла, згодна з якімі ён устанавіў новую пляцоўку і новага настаяцеля супольнасці — а. Пятра Антоні Бялевіча ОМІ.

У дакуменце, між іншым, айцец правінцыял адзначае: «Гэтым дэкрэтам устанаўліваю і сцвярджаю ўстаноўленай з дня 8 снежня 2010 г. — разам з усімі правамі і абавязкамі — аўтаномную рэзідэнцыю пад тытулам св. Яўгена дэ Мазэно ў Мінску».

Варта  ўзгадаць, што на землі сучаснай Беларусі Місіянеры Аблаты прыйшлі яшчэ на пачатку ХХ ст., унёсшы вялікі ўклад у гісторыю краіны. Напрыклад, а. Войцех Навачык ОМІ, які працаваў у навагрудскай фары ў цяжкія гады камунізму (да 1984 г.) і быў адным з нямногіх святароў, працуючых у Беларусі; ці таксама а. Францішэк Вільгельм Купш ОМІ, які з 1941 г. скрываўся з партызанамі ў палескіх лясах, дапамагаючы ім як святар і як зубны лекар, а ў 1943 г. спецыяльным загадам Сталіна быў накіраваны ў Маскву, дзе служыў як капелан 1-й польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі і ўваходзіў у склад яе кіраўніцтва.

Беззаганнай Марыі давяраем новую пляцоўку, Місіянераў Аблатаў і іх апостальскую дзейнасць на Беларусі.

А. Анджэй Юхневіч ОМІ
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.