Аблат з Польшчы прызначаны біскупам ва Украіне: галоўнае — ісці да людзей з Евангеллем |
30.11.2012 13:51 |
Аблат з Польшчы стаў біскупам ва Украіне. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў а. Радаслава Змітровіча ОМІ дапаможным біскупам у Камянцы-Падольскім, дзе ён будзе служыць разам з іншым польскім святаром — біскупам Янам Немцам. «Я не ведаю добра гэтай дыяцэзіі, але хачу там служыць, — адзначыў а. Змітровіч, чые словы прыводзіць Wiara.pl са спасылкай на Ватыканскае радыё. — Я ўдзячны Богу за гэтае новае заданне і прашу адначасова аб малітве». Варта адзначыць, што тыдзень таму біскупам ва Украіне стаў таксама а. Яцэк Пыла ОМІ. Як заўважае а. Змітровіч, гэты святар асабліва блізкі яму, бо яны вучыліся на адным курсе ў семінарыі. «Я думаю, гэтая намінацыя — праява прызнання працы аблатаў ва Украіне», — дадае новапрызначаны дапаможны біскуп. (AG) |