Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Школьныя выпускнікі са Шчучына маліліся ў санктуарыі Маці Божай у Будславе |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
02.05.2014 15:01 |
З 30 красавіка па 1 мая адбылася пілігрымка выпускнікоў гэтага года са Шчучына ў Нацыянальны Санктуарый у Будславе. Мэтай паездкі стала малітва моладзі ў інтэнцыі добрай здачы экзаменаў, а таксама выбару добрага жыццёвага шляху.
У гэтых інтэнцыях у святыні для іх адправілі св. Імшу, пасля якой адбылася ружанцовая малітва перад абразом Маці Божай Будслаўскай. Таксама падчас дарогі да Будслава, як і вяртаючыся назад, вучні маглі ўбачыць шмат цікавых мясцовасцяў і святынь Беларусі: касцёл св. Пятра і Паўла ў Іўі, св. Юзафа ў Валожыне, Узнясення Святога Крыжа ў Вілейцы, Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах, самае вялікае возера ў Беларусі – Нарач і найбольшае вадасховішча Беларусі ў Вілейцы, а таксама мусульманскую святыню ў Іўі. Пілігрымы мелі магчымасць сустрэцца з многімі цікавымі людзьмі, святарамі, законнымі сёстрамі і, напрыклад, пазнаёміцца з харызматам айцоў кармэлітаў і інш. А. Віталій Слука SP |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.