Іерархі ўзначаляць Імшы падчас Дзён моладзі Гродзенскай дыяцэзіі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
16.05.2014 12:42 |
16 мая ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне пачынаюцца ХХІ Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвізам сёлетніх Дзён моладзі сталі словы: «Убогія духам маюць доступ да неба».
У межах сустрэчы моладзь будзе пазнаваць святых беларускай зямлі, іх рысы і дарогу да святасці. У Днях моладзі плануецца ўдзел больш за 1000 чалавек з усёй Гродзенскай дыяцэзii. У праграме прадугледжаны канферэнцыі, праца ў групах, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, канцэрты, гульні і забавы.
У межах Дзён моладзі прадугледжаны Імшы, якія ўзначаляць іерархі. 16 мая, у пятніцу, Імшу ў 19 гадзін бyдзе цэлебраваць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. У суботу, 17 сакавіка, Імшу ў 11.30 узначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. У 9 гадзін раніцы ў нядзелю Імшу будзе цэлебраваць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Праграма Дзён моладзі>>> (JM)
|