Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вернікі Альшанкі і Фабрычнага развіталіся з капліцай
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
13.05.2015 15:49

11 мая ў капліцы, каля якой на працягу амаль 20 гадоў мясцовыя вернікі збіраліся на малітве, ружанцовых і маёвых набажэнствах, працэсійна праводзілі памерлых, адбылася апошняя святая Імша. Невялікая святыня, як гістарычны для парафіі аб’ект, будзе перанесена на пляц, дзе збудуюць новы касцёл для гродзенскай парафіі Святога Духа.

Таксама, як паведамляе grodnensis.by, падчас Імшы кс. Павел Салабуда, пробашч парафіі, уручыў ліст падзякі ад Святога Айца для Юрыя Багушэвіча, дзякуючы старанням якога была пабудавана капліца.

Асвячэнне крыжа і зямлі пад будаўніцтва новага касцёла парафіі Святога Духа здзейсніць 24 мая ў гродзенскім мікрараёне Альшанка (на скрыжаванні вуліц Багушэвіча і Караткевіча) біскуп Аляксандр Кашкевіч. Пачатак у 15.00.

Раней пра парафію Святога Духа ў Гродне, заснаваную тры гады таму, распавёў для catholic.by яе пробашч кс. Павел Салабуда.

(AG)


 


 

Фота grodnensis.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.