Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Хачу быць місіянерам радасці!»: распавядаюць удзельнікі Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці ў Гродне
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
02.06.2015 16:54

V Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці праходзіў 1 чэрвеня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі пад дэвізам «Хачу быць місіянерам радасці!». У свяце ўдзельнічалі каля 2 тысяч дзяцей з усёй Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (Гатава, Маладзечна, Нясвіжа).

Пра тое, як яны разумеюць дэвіз сёлетняга Дня дзіцяці — «Хачу быць місіянерам радасці!» — распавялі самі ўдзельнікі свята.


Што такое радасць?

Віялета Дзядуль, 6 гадоў, парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла, Іўе: Радасць – гэта калі радуюцца і весяляцца дзеці. Таксама радасць – гэта тады, калі дзецям штосьці падаравалі і яны цешацца з гэтага. Радасць – гэта цікавае падарожжа і цудоўны настрой.rАляксандра Каспяровіч, 9 гадоў, парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля, Гродна-Дзевятоўка: Радасць – гэта смех, весялосць, усмешкі дзяцей, іх дабрыня. Сёння ўсе дзеці радасныя, бо гэта цудоўнае свята!r
Хто такі місіянер?

Арцём Пакумейка, 11 гадоў, парафія Божага Цела, Нясвіж: Місіянер – гэта чалавек, які дорыць радасць іншым людзям. Напрыклад, радасны чалавек ідзе па вуліцы, і гэтая радасць відаць людзям навокал, а калі чалавек злы, то і іншым людзям гэтая злосць будзе перашкаджаць.rВіялета Статкевіч, 11 гадоў, парафія Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Гродна-Паўднёвы: Місіянер – гэта той чалавек, які любіць прыроду, дорыць радасць людзям, любіць жыццё. Такі чалавек выязджае ў далёкія краіны, каб там служыць іншым.r

У чым праяўляецца твая радасць сёння?

Вадзім Люткевіч, 13 гадоў, парафія Святога Юзафа, Гродна: Я сёння вельмі радасны! Тут, на Дні дзіцяці, вельмі весела, бо можна прыняць удзел у розных конкурсах. Шмат вольнага часу, калі можна наведаць розныя месцы каля касцёла: “Батут”, “Майструем”, “Макарошкі”.rДар’я Данісевіч, 9 гадоў, парафія Святой Сям’і, Ліда: Я сёння радасная, бо тут вельмі весела. Цікавыя гульні, казачныя героі, прыгожыя песні і танцы падымаюць нам настрой. Тут вельмі добрыя людзі, якія вельмі прыгожа размалёўваюць нашыя твары. r
Ці змагла б ты быць місіянерам? Чаму?

Юлія Іодка, 12 гадоў, парафія Перамянення Пана, Вавёрка: Я, напэўна, змагла б быць місіянерам, бо я заўсёды рада дапамагчы людзям. Калі хтосьці папросіць мяне аб дапамозе, і я гатова гэта зрабіць. rВікторыя Выдра, 8 гадоў, парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Паны Марыі, Сапоцкін: Я змагла б быць місіянерам. Калі вырасту, я буду расказваць пра Пана Бога іншым людзям: колькі цудаў Езус зрабіў на зямлі, самым вялікам цудам з’яўляецца тое, што Ён уваскрос з мёртвых. А яшчэ я б усіх людзей запрашала хадзіць у касцёл. r
Что азначае быць місіянерам радасці?

Вераніка Канецкая, 13 гадоў, парафія Перамянення Пана, Вялікая Бераставіца: Быць місіянерам радасці – гэта быць такім чалавекам, які абвяшчае радасць усім людзям, апавядаць радасныя навіны, дарыць усмешкі і добры настрой. rАнастасія Янушка, 10 гадоў, парафія Святога Мікалая, Геранёны: Быць місіянерам радасці – гэта ездзіць па ўсёй зямлі і апавядаць пра Езуса Хрыста. Быць місіянерам радасці – гэта таксама быць вясёлым чалавекам, дарыць іншаму радасць і ўсмешку. r

Падрыхтавала Анастасія Мішкура

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.