Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Падчас пілігрымкі ў Тракелі вернікі Іўеўскага дэканату завіталі ў парафію ў Лаздунах
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
08.07.2015 15:26

У другі дзень сваёй пілігрымкі на дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў санктуарый Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях вернікі Іўеўскага дэканату прыбылі ў парафію Свв. Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах.

Пілігрымаў сустрэлі пробашч парафіі кс. Андрэй Бурак і кс. дэкан Віктар Субель, пробашч парафіі ў Трабах.

Пад гук званоў і словы кароткай малітвы пілігрымы ўвайшлі праз браму да святыні, дзе, як зазначыў адказны за пілігрымку ксёндз Ян Гавецкі (пробашч парафіі ў Іўі), схіліўшы галовы перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, аддаліся ў апеку св. Юды Тадэвуша, апекуна ў цяжкіх і безнадзейных справах.

Падчас адпачынку парафіяне з Лаздун падзяліліся з пілігрымамі плёнам працы сваіх агародаў і дабрынёй сэрцаў, а таксама папрасілі вандроўнікаў занесці да Маці Божай Тракельскай просьбы ўсёй парафіі. З радасным настроем і песнямі на хвалу Бога пілігрымы вырушылі ў далейшы шлях.

Дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца 10-11 ліпеня, іх дэвіз – “З Марыяй у дарозе навяртання”.

(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.