Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Навагрудку ўзгадалі назарэтанак-мучаніц у іх літургічны ўспамін
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
04.09.2015 18:32

4 верасня ў Навагрудку ў літургічны ўспамін благаслаўлёнай Марыі Стэлы і яе паплечніц з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта маліліся за манахінь-мучаніц.

У Навагрудак з гэтай нагоды прыбылі на святую Імшу шматлікія госці, сярод якіх святары і манахіні з розных дыяцэзій Беларусі. Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Чытайце таксама:

У гаміліі біскуп прыгадаў постаць кожнай з 12 мучаніц, адзначыўшы, што ў свой час усе яны ахвяравалі сваё жыццё за людзей і святара, каб тыя змаглі жыць далей. «Сёння на гэтую Імшу прыбыло шмат святароў, мы павінны памятаць ахвяру гэтых манахінь і маліцца за іх, — дадаў біскуп. — Сёстры назарэтанкі памерлі, каб іншыя маглі жыць».

Біскуп Юзаф Станеўскі прыгадаў словы, сказаныя Папам Янам Паўлам ІІ падчас беатыфікацыі беларускіх мучаніц: «Яны — найкаштоўнейшы скарб Кангрэгацыі, усяго Касцёла і Касцёла ў Беларусі».

Літургічны ўспамін мучаніц з Навагрудка быў усталяваны 5 мая 2000 года.

С. Марыяна Алешчык CSFN

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.