25-годдзе служэння айцоў палатынаў адзначылі ў парафіі ў Воранаве (+фота) |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
21.09.2015 20:56 |
20 верасня адзначалася 25-годдзе служэння айцоў палатынаў у парафіі Св. апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве (Гродзенская дыяцэзія). У святкаванні прыняў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. «Усё для бясконцай Хвалы Божай...» 25 год таму гэтыя словы прывялі на зямлю сучаснай Беларусі айцоў-палатынаў. Супольнасць палятынаў працуе ва ўсім свеце. На тэрыторыі Беларусі яна налічвае 12 айцоў. Служаць яны ў Воранаве, Германішках, Бярозе, Жлобіне, Талачыне, Мінску. Падчас Імшы Мітрапаліт нагадаў у гаміліі пра тыя часы, калі пачыналася адраджэнне Касцёла ў Беларусі пасля дзесяцігоддзяў ганенняў і калі палатыны прапанавалі сваю дапамогу і пачалі працу ў Воранаве. «Гэта рэцэпт таго, як быць вучнем Хрыста. Аднак пры гэтым неабходна памятаць і аб тым, што заклік да пакоры і служэння іншым не азначае, што мы не павінны мець свайго меркавання па тым ці іншым пытанні, асабліва баронячы хрысціянскія каштоўнасці, што вельмі важна ў наш час, — падкрэсліў іерарх. — Мы павінны прыпадабняцца не свету, але Хрысту. Не павінны плыць па цячэнні секулярнага свету, але супраць яго».
На сённяшні дзень супольнасць палатынаў вядзе душпастырскую працу ў розных накірунках: выпускае газеты, брашуры, арганізуе пілігрымкі. Ксяндзы выкладаюць у Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах. У гэтым годзе яны атрымалі дазвол наведвання хворых у шпіталях. (AG),(VV), фота Віктара Ведзеня |
Фотарэпартаж |