Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў капліцу св. Яна Паўла ІІ у шпіталі ў Міхалішках |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
22.10.2015 11:22 |
21 кастрычніка ў межах кананічнай візітацыі Астравецкага дэканату біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў капліцу ў Цэнтральным раённым шпіталі ў Міхалішках.
Асвячэнне адбылося якраз напярэдадні літургічнага ўспаміну св. Яна Паўла ІІ.
Капліца была ўзведзена дзякуючы старанням пробашча кс. Анатоля Захарэўскага і вялікай прыхільнасці адміністрацыі шпіталя.
Наведваючы шпіталь, біскуп Гродзенскі сустрэўся з медыцынскім персаналам і пацыентамі. Іерарх падзякаваў усім супрацоўнікам службы аховы здароўя за ахвярную і вельмі патрэбную працу сярод людзей, закранутых хваробай і цярпеннем. Усіх пацыентаў шпіталя біскуп заахвоціў ахвяраваць сваю хваробу і цярпенне ў інтэнцыі сем’яў і за навяртанне грэшнікаў.
Іерарх памаліўся разам з вернікамі Вяночак да Божай Міласэрнасці і ўдзяліў пастырскае благаслаўленне.
У капліцы пастаянна захоўваецца Найсвяцейшы Сакрамэнт, і кожны пацыент шпіталя можа прыйсці на індывідуальную малітву. Кожную суботу ў капліцы цэлебруецца святая Імша.
У той жа дзень біскуп Аляксандр Кашкевіч наведаў у межах кананічнай візітацыі найпрыгажэйшыя і гістарычныя парафіяльныя святыні Астравеччыны ў Гервятах і Міхалішках. Іерарх цэлебраваў у гэтых парафіях святую Імшу і сустрэўся з вернікамі.
Кс. Юрый Марціновіч
|
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.