Біскуп Аляксандр Кашкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі дзяржаўнай улады Астраўца |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
27.10.2015 10:50 |
Пасля завяршэння кананічнай візітацыі Астравецкага дэканату гродзенскі ардынарый сустрэўся са старшынёй Астравецкага райвыканкама Адамам Кавалько і яго супрацоўнікамі. Біскупа суправаджаў на сустрэчы дэкан Астравецкага дэканату кс. Юзаф Багдзевіч. Усім супрацоўнікам райвыканкама гродзенскі ардынарый пажадаў, каб іх служэнне заўсёды прыносіла благаслаўлёныя плёны і было накіравана на карысць грамадства. Іерарх заўважыў, што астравецкая зямля ў апошні час вельмі дынамічна развіваецца, у ёй паўстае інфраструктура, змяняецца аблічча горада, прычынай чаго з’яўляецца будаўніцтва атамнай станцыі.
У сваю чаргу старшыня Астравецкага райвыканкама Адам Кавалько падзякаваў біскупу і дэкану Астравецкага дэканату за правядзенне заўсёды канструктыўнага дыялогу і ўзаемаразуменне. Таксама старшыня райвыканкама выказаў надзею, што добрыя адносіны, якія існуюць паміж дзяржавай і Касцёлам, будуць падтрымлівацца далей на карысць усіх жыхароў астравецкай зямлі. |
Фотарэпартаж |