| Аплаткaвая сустрэча для святароў Гродзенскай дыяцэзіі адбылася ў Лідзе |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 22.12.2015 12:47 |
|
Падчас сустрэчы біскуп Аляксанр Кашкевіч адзначыў, што зараз Паўсюдны Касцёл перажывае асаблівы час ласкі — Юбілейны Год Міласэрнасці. З гэтай нагоды біскуп заахвоціў усіх святароў у надыходзячым годзе быць вернымі «праваднікамі» Божай Міласэрнасці. Гродзенскі ардынарый звярнуў увагу на тое, што гэтую міласэрнасць святары павінны перадаваць людзям, асабліва ў сакрамэнце пакаяння і паяднання. «Такой міласэрнасці кожны з нас патрабуе», — дадаў іерарх.
Біскуп падзякаваў усім святарам дыяцэзіі за ахвярнае служэнне ў сваіх парафіяльных супольнасцях і за ўсе душпастырскія ініцыятывы і пажадаў святарам не стамляцца ў пастырскім служэнні і вернасці, «быць вернымі Богу і людзям», якім яны пасланыя служыць. Святары Гродзенскай дыяцэзіі, утвараючы вялікую асаблівую «святарскую сям’ю», у гэты дзень дзяліліся аплаткай і складалі адзін аднаму святочныя віншаванні.
Гэта ўжо другая аплаткавая сустрэча духавенства Гродзенскай дыяцэзіі перад святамі Божага Нараджэння. Першая адбылася 18 снежня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Кс. Юрый Марціновіч, (MV) |
| Фотарэпартаж |


21 снежня ў парафіі Святой Сям'і ў Лідзе адбылася аплаткавая сустрэча святароў Гродзенскай дыяцэзіі, на якой прысутнічалі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
для друку