Назарэтанка Паўла Волчак адзначыла 25-годдзе манаскага жыцця |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
18.01.2016 13:05 |
Эўхарыстыю ўзначаліў кс. Мікалай Ціхановіч. Падчас святой Імшы с. Паўла Марыя дала сведчанне свайго манаскага жыцця і распавяла пра тое, як выглядала яе ўласная дарога да Бога. Таксама манахіня звярнулася да ўсіх дзяўчат і хлопцаў, прысутных на святой Імшы, каб, калі пачуюць «голас» паклікання, не баяліся выбраць манаскі стыль жыцця, а бацькоў папрасіла, каб падтрымалі ў гэтую хвіліну сваіх дзяцей і не баяліся аддаць іх на прыгожую службу Богу. Пасля святой Камуніі с. Паўла ў прысутнасці ўсіх вернікаў аднавіла свае манаскія абяцанні, а на заканчэнне ўрачыстасці скіравала словы падзякі — найперш Богу, а таксама сям’і, святарам і манахіням, а акрамя таго, падзякавала ўсім прысутным за малітву ў яе інтэнцыі. У юбілейных урачыстасцях прынялі ўдзел айцец Вітальд Пяцельчыц SP, пробашч парафіі ў Шчучыне, а. Віктар Бурлака OFM, кусташ Нацыянальнага анктуарыя ў Будславе, самыя блізкія з сям’і манахіні і сёстры назарэтанкі на чале з правінцыяльнай сястрой. За некалькі дзён да гэтага ў шчучынскім кляштары прайшла сустрэча моладзі з с. Паўлай. Ужо некалькі гадоў манахіня працуе ў Аўстраліі. Выкарыстоўваючы невялікі летні адпачынак (у Аўстраліі зараз лета), сястра прыляцела ў Беларусь. Падчас сустрэчы яна распавяла пра сваё жыццё і працу на аўстралійскім кантыненце, падзяліўшыся ўражаннямі пра культуру і рэлігію гэтага края. Слухачы маглі даведацца пра цікавыя выпадкі, звязаныя з традыцыямі кантынента, а таксама ўбачыць, як гэта выглядае на падрыхтаваных сястрой здымках. А. Віталій Слука SP |
Фотарэпартаж |