Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
А. Павел Федаровіч МІС цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў Лідзе
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
05.06.2016 16:52

5 чэрвеня ў лідскім фарным касцёле адбылася прыміцыйная святая Імша новапрэзбітэра Паўла Федаровіча MIC.

Прэзбітэрскае пасвячэнне марыяніна прайшло 28 мая ў мінскім архікатэдральным касцёле. Айца Паўла Федаровіча можна смела назваць добрым плёнам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.

Ва ўрачыстай працэсіі новапрэзбітэр прайшоў ад плябаніі да касцёла, дзе яго  прывітаў пробашч парафіі ксёндз канонік Уладзімір Гуляй. «Сёння асаблівы момант для нашай супольнасці і гасцей, сёння айцец Павел цэлебруе сваю прыміцыйную святую Імшу, — сказаў у прывітальнай прамове пробашч. — Сённяшні свет моцна патрабуе такіх святароў, як Павел, святароў міласэрных, адданых, святароў па прыкладзе Езуса Хрыста!»


Айцец Аляксандр Шамрыцкі МІС, першы пробашч новапасвячанага айца Паўла, звяртаючыся да яго, сказаў: «Хачу пажадаць табе, каб ты зрабіў у Касцёле кар'еру, але не ў сэнсе тытулаў і пасад, але кар'еру добрага пастыра. Каб людзі звярталіся да цябе за дапамогай і каб ты мог ім дапамагчы!»

Падчас Імшы айцец Павел Федаровіч маліўся за сваіх памерлых бацькоў Станіслава і Ірыну, удзячны ім за дар жыцця і выхавання, а таксама за ўсіх, каго спаткаў на сваім шляху да святарства.


Томаш Мікалайчык
Фота Эрнэста Мікалайчыка

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.