| Пасля першага туру ўступных экзаменаў у семінарыю ў Гродне прыняты чатыры чалавекі |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 12.07.2016 15:35 |
|
Пытанні на экзамене датычылі Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця Паўсюднага і лакальнага Касцёла, што дазваляе ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў тым, як жыве Касцёл. Таксама яны датычылi структуры Касцёла ў Беларусі.
Акрамя таго, кандыдатам трэба было патлумачыць матывы свайго следавання за Хрыстом, унутраны голас, які кліча іх да працы ў Хрыстовай аўчарні.
«Мы бязмерна цешымся тым, што Пан Бог кліча маладых людзей да служэння ў Касцёле ў нашай краіне. Канешне, пакліканне заўсёды з’яўляецца таямніцай і Божым дарам, таму мы дзякуем Богу за гэтых людзей і просім усіх нашых вернікаў маліцца за іх», — сказаў рэктар.
Па словах рэктара, дзверы семінарыі адчынены для кожнага маладога чалавека, які адчувае ўнутраны голас паклікання, каб стаць святаром і ў будучыні служыць вернікам у нашай краіне, і мае ў сабе вялікае жаданне прысвяціць сваё жыццё Богу і Касцёлу. Кс. Юрый Марціновіч, (AG) |
| Фотарэпартаж |


12 ліпеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся першы тур уступных экзаменаў для кандыдатаў на першы год навучання. Па яго выніках у семінарыю былі прыняты чатыры чалавекі: з Ліды, Ваўкавыска, Вялікай Бераставіцы і Смаргоні.
для друку