| У Шчучыне прайшла сустрэча для бацькоў міністрантаў і ўдзельнікаў хору «Каласанс» |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 31.10.2016 13:34 |
|
rАйцец Вітальд Пяцельчыц SP прадставіў для сабраных тэму, прысвечаную адносінам у сям’і на падставе адгартацыі Папы Францішка «Amoris laetitia» («Радасць любові»).
У той жа час для міністрантаў і дзяўчат, якія спяваюць у парафіяльным хоры «Каласанс», была арганізавана невялікая інтэграцыйная гульня, мэта якой заключалася ў больш цесным знаёмстве з новымі членамі хору і літургічнай службы алтара.
Падсумаваннем першай сустрэчы ў новым катэхетычным годзе стала супольная Эўхарыстыя, якую ўзначаліў адказны за літургічную службу алтара а. Ян Асіповіч SP. З гаміліяй да прысутных звярнуўся пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SP. |
| Фотарэпартаж |


29 кастрычніка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбылася сустрэча для бацькоў, дзеці якіх належаць да літургічнай службы алтара і моладзевага хору «Каласанс».
для друку