Падрыхтоўцы да сямейнага жыцця была прысвечана сустрэча дзяўчат у Навагрудку |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
08.11.2016 12:09 |
Сёстры назарэтанкі, якія нясуць служэнне ў Навагрудку, размаўлялі з дзяўчатамі не толькі на тэму такой важнай падзеі ў жыцці як стварэнне сям’і, але і пра сапраўдную прыгажосць кахання, якая базуецца на ўзаемнай павазе да годнасці каханай асобы і ўвогуле кожнага чалавека, на заваханні чысціні да шлюбу, на вернасці Богу і Яго запаведзям.
Таксама сёстры назарэтанкі падрыхтавалі лекцыю пра Эўхарыстыю — вяршыню і таямніцу хрысціянскай веры, падчас якой Бог становіцца блізкім і адчувальным. Удзельніцы сустрэчы разам з сёстрамі назарэтанкамі разважалі над Божым словам, у якім багата гісторый пра жанчын, верных Богу і свайму пакліканню.
Вольга Снітко, (VGr) |
Фотарэпартаж |