Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Семінарысты з Гродна падзяліліся аплаткай з выхаванцамі дома-інтэрната ў Галавічполлі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
23.12.2016 11:55 |
Падчас сустрэчы семінарысты спрабавалі перадаць дзецям узнёслы настрой і падзяліцца радасцю надыходзячых святаў Божага Нараджэння, а таксама паламаліся аплаткай і разам заспявалі калядныя песні.
Дзеці, у сваю чаргу, падрыхтавалі для семінарыстаў тэатральную пастаноўку, падчас якой усе прысутныя акунуліся ў асаблівую атмасферу цеплыні і любові. Семінарыйная супольнасць ад усяго сэрца выказвае падзяку ўсім тым, хто далучыўся да рэалізацыі акцыі «Дзіцячая ўсмешка», за аказанне духоўнай і матэрыяльнай падтрымкі.
|
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.