Газета «Слова жыцця» Гродзенскай дыяцэзіі адзначае 20-годдзе |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
08.03.2017 17:13 |
Першы нумар газеты з’явіўся ў пачатку сакавіка 1997 года. З той пары пачынаецца адлік гісторыі газеты Гродзенскай дыяцэзіі. Ідэя заснавання дыяцэзіяльнай газеты ўзнікла за некалькі гадоў да гэтага ў Рыме. Восенню 1994 г. біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у Вечным горадзе прымаў удзел у пасяджэннях Сіноду Біскупаў. Менавіта там іерарх сустрэў будучага першага рэдактара газеты — кс. Яраслава Грынашкевіча, які ў адным з універсітэтаў вывучаў журналістыку. Адкуль пайшла назва газеты?
Назва газеты нарадзілася ў выніку дыскусій. «Слова» — бо яно заўсёды «было напачатку», «жыццё» — бо Каталіцкі Касцёл у Беларусі пасля многіх гадоў пераследу патрабаваў новага подыху — жыцця. Газета была і застаецца накіравана да людзей, якія маюць патрэбу ў «Слове Жыцця», якое доўгія гады забараняў атэістычны рэжым. «Слова Жыцця» — адзіная рэлігійная газета ў Гродзенскай дыяцэзіі і адна з найстарэйшых у Беларусі. Яна выходзіць раз на два тыдні на дзвюх мовах — па-беларуску і па-польску. |