| Біскуп Гродзенскі заахвочвае да малітвы за новапрызначанага дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі | 
| Іерархі | 
| 09.06.2015 14:44 | 
| 
 «Прагну праінфармаваць з вялікай радасцю, што 9 чэрвеня гг. Святы Айцец Францішак менаваў дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі салезіяніна кс. Аляксандра Яшэўскага, сына нашай гродзенскай зямлі», — адзначае гродзенскі ардынарый. «Дзякуем Святому Айцу Францішку за тое, што пасылае нам яшчэ аднаго біскупа, які будзе служыць асабліва на Магілёўшчыне, дзе быў так патрэбны пастырі», — дадае іерарх. Заахвочваючы да малітвы за біскупа наміната, гродзенскі ардынарый запрашае таксама да ўдзелу ва ўрачыстасцях біскупскага пасвячэння кс. Аляксандра Яшэўскага, якія адбудуцца 27 чэрвеня ў 10.00 у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. (AG)  | 












 «Заахвочваю ўжо сёння да малітвы за біскупа наміната Аляксандра, каб мог як найлепш падрыхтавацца да прыняцця біскупскага пасвячэння»,
«Заахвочваю ўжо сёння да малітвы за біскупа наміната Аляксандра, каб мог як найлепш падрыхтавацца да прыняцця біскупскага пасвячэння»,  для друку
 для друку