Нататкі місіянера: дзіцячы летнік быў скончаны з-за пагрозы ліхаманкі Эбола |
Душпастырства |
14.08.2014 19:07 |
Штогод салезіяне Дона Боско афрыканскай правінцыі арганізоўваюць летнікі ў парафіях, дзе працуюць нашы браты, для дзяцей і падлеткаў у пачатковых і сярэдніх школах Гэты год таксама не стаў выключэннем. Тэмай нашага летніка сёлета быў дэвіз «Проста будзь святым», таму што кожны дзень быў прысвечаны абмеркаванню святасці нашай моладзі ў штодзённасці. Наш летнік распачаўся спачатку летнікам аніматараў, які доўжыўся два дні. Сутнасць летніка была ў тым, каб навучыць аніматараў неабходнай ім працы з дзецьмі і правесці падрыхтоўку да асноўнага летніка. Галоўны летнік распачаўся 27 ліпеня. У 8.10 - ранішняя малітва. Мы тлумачылі дзецям, што такое святасць і наколькі важная яна ў сённяшнім свеце. Таксама вучылі таму, як і дзе варта шукаць святасць у нашай штодзённасці. Прыблізна ў 8.30 пачыналіся нашы асноўныя заняткі, дзе мы дапамагалі дзецям у розных прадметах, якія яны вывучаюць у школе. Таксама адбываліся адмысловыя заняткі па баявому майстэрству, сучаснаму танцу, тэатральнаму майстэрству і г.д. У сераду мы глядзелі адукацыйныя фільмы, а пятніца была вылучана для прагулак і знаёмства з прыродай. Агульная колькасць дзяцей, якія запісаліся да нас у летнік, дасягала лічбы ў 146 чалавек. Аднак да канца давесці летнік не атрымалася. З найлепшымі пажаданнямі. Сяргей Гоман SDB |
Фотарэпартаж |