Мінск: святая Імша падзяка за дзейнасць ксяндзоў салезіянаў |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
20.11.2009 23:34 |
У гэты вечар на літургіі сабраліся вернікі мінскіх парафій, а таксама са Смаргоні, Бараўлянаў, Адэсы і Карастышава (Украіна), якія разам са сваімі душпастырамі дзякавалі Богу за паўтаравекавую дзейнасць ксяндзоў салезіянаў, а перш за ўсё за тых, якія нясуць служэнне сёння. Гамілію прамовіў біскуп Дзям’янка, які закрануў праблему выхавання ў сучасным свеце і адзначыў значэнне хрысціянскага выхавання ў развіцці маладога пакалення. Першы дзень сімпозіума завяршыўся канцэртам парафіяльнага музычнага гурта «Небасхіл». |
Фотарэпартаж |