| Барысаў: святарскае пасвячэнне ў супольнасці ксяндзоў марыянаў |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 08.05.2010 12:58 |
|
У гаміліі Мітрапаліт нагадаў пра галоўныя абавязкі святарскай паслугі — «моцаю Езуса Хрыста абвяшчаць Божае слова, цэлебраваць сакрамэнты і, з’яўляючыся пастырам людзей, у любові будаваць хрысціянскую супольнасць». На заканчэнне гаміліі арцыпастыр заклікаў кандыдата да святарства быць «сапраўдным святлом для людзей у духоўнай цемры сучаснага свету, святлом, якога не можа агарнуць цемра; быць тым, хто выцірае грахоўны пыл з людскіх душаў; быць Божай надзеяй сучанаму чалавеку». |
| Фотарэпартаж |


8 мая 2010 г., у Год святарства ў паўсюдным Касцёле, у барысаўскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) дыякан Павел Падмышанін прыняў святарскае пасвячэнне з рук Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Новапрэзбітэр належыць да Закона айцоў марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
для друку